Магілёў у пошуках Шэкспіра

Іванова, І. Магілёў у пошуках Шэкспіра : [Март.Кантакт] / І. Іванова // Звязда. — 2013. — 23 сакавіка. — С. 6.

VIII Міжнародны моладзевы тэатральны форум «Март.Кантакт» прадстаўляе новыя формы

Класічны фарс

Першым спектаклем, паказаным на магілёускай сцэне 21 сакавіка, стала пастаноўка тэатра «На Ліцейным» з Санкт-Пецярбургу «Рамэа i Джульета» Уільяма Шэкспіра. Зразумела, пра каханне падлеткаў, але дазволена глядзець ад 18-ці гадоў. Гэта мутрагі фарсу ў двух дзеяннях па-пярэднічаў вулічны перфоманс таксама па матывах Шэкспіра. Будзе яшчэ i «Гамлет» (на гэты раз «трагіфарш» (!) у двух дзеяннях») у прачытанні Магілёўскага абласнога тэатра лялек. Таму невыпадкова, што шэкспіраўская тэма на сёлетнім «Март.кантакце» у Магілёве стала вызначальнай. Нават на вулічных тэатральных замалёўках ад форуму.— Шэкспір — гэта класіка, але на форуме прадстаўлены сучасныя спектаклі ў цяперашняй інтэрпрэтацыі, зусім не падобныя на традыцыйны погляд на англійскага класіка, — папярэдзіў гледачоў дырэктар Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэй Новікаў.

Культурная нота

Сёлета Магілёў сустракае тэатральны форум у якасці культурнай сталіцы Беларусі i СНД 2013 года, нагадаў старшыня арганізацыйнага камітэта i намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. Прычым менавіта «Март.Кантакт» стаў адным з важкіх аргументаў на карысць наданых званняў.

Нездарма старшыня сёлетняга журы форуму, дырэктар i мастацкі кipaўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Валерый Анісенка сказаў на прэс-канферэнцыі, што «Март.Кантакт» мае сваю годнасць. — Яму з першых крокаў удалося знайсці сваю інтанацыю i ўзяць сваю ноту, — перакананы старшыня журы.

3 кожным годам аўтарытэт «Март.Кантакту» павялічваецца, — лічыць тэатральны крытык i прафесар БДУ Таццяна Арлова.

Гэта вынік правільнай палітыкі: так Магілёў стане не толькі культурнай сталіцай, але i тэатральнай.

Усё неадназначна

Сёлета на форуме будзе паказана 14 спектакляў, якія прадстаўляюць тэатральныя калектывы з 8 краін. Аргкамітэт запрашае ўcix далучацца да абмеркавання творчых прац, бо самае цікавае на форуме адбудзецца менавіта там. Вастрыня меркаванняў i гарачыня дыскусій чакаецца нават блізкай даскандальнай. Тры маладыя рэжысёры з Беларусі, Pacii i Кыргызстана будуць чытаць п’есы ў вышэйшых навучальных установах Магілёва, у вялікіх моладзевых аўдыторыях. I гэта таксама цікава: прэсу папярэдзілі, што творы будуць закранаць вельмі не адназначныя тэмы, якія хвалююць маладых творцаў.

Удзел лялечных тэатраў у форуме — важная сёлетняя адметнасць «Март.Кантакту». Гавораць, што гэта спроба пераканаць публіку, якая ўсё яшчэ мае архаічнае ўяўленне, што лялечны тэатр — для дзяцей. 3yciм не: якраз найбольш для дарослых, i самыя розныя мастацкія формы такіх спектакляў моцна ўражваюць гледачоў.

Тэатральныя фанаты

Усе білеты на спектаклі «Март.Кантакту» былi прададзены ў рэкордныя тэрміны. Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец прызнаўся журналістам, што яшчэ ніколі не вытрымліваў такі шквал просьбаў знайсці дадатковыя квіткі i месцы.

У гэтых пакутах нарадзілася новая перспектыва тэатральнага форума: яго мяркуецца пашырыць геаграфічна, павезці спектаклі ў раённыя цэнтры, арганізоўваць сустрэчы з тамтэйшай моладдзю, прыцягваць аматарскія тэатральныя калектывы.

Пакуль жа праграму форуму спрабуюць пашырыць за кошт дадатковых мерапрыемстваў. Напярэдадні адкрыцця «Март.Кантакту» адбылася творчая сустрэча з народным артыстам СССР Васілём Ланавым. Яму амаль 80 гадоў, на сцэне ён чытаў вершы i спяваў, расказваў пра вайну i савецкую краіну, адказваў на пытанні, а таксама пapaiў (зноу-такі на конт Шэкспіра) не страціць у пошуках сучасных формаў сапраўдную класіку.

Кармэн у снезе

Тым не менш цікавыя эксперыменты i новыя творчыя тэхналогіі ўласцівы магілёўскаму тэатральнаму форуму. Нездарма ўдзельнік сёлетняга журы з Малдовы тэатральны крытык Дары на Халіль-Бутучок расказала журналістам, што даведалася пра «Март.Кантакт» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

—Таму жадаю форуму, так бы мовіць, паболей карыстальнікаў i груп па інтарэсах, i каб ён нiкoлi не «завісаў»! — сказала Дарына.

Тэатральны бум у Магілёве працягнецца тыдзень: вынікі форуму падвядуць, паводле традыцыі, 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра. Журы ўручыць прызы: тры намінацыі вызначаны загадзя — гэта «гран-пры», узнагароды лепшым маладым актрысе i акцёру, а дзве дадатковыя народзяцца у творчым працэсе.

Самая цікавая i дагэтуль небачаная гараджанамі падзея адбудзецца сёння, 23 сакавіка. Суботнім вечарам на плошчы ў Ратушы пройдзе спектакль пад адкрытым небам: тэатр з польскай Познані пакажа свой xіт, які аб’ездзіў шмат кpaiн свету, пад назвай «Пахаванне Кармэн». Акцёры будуць на хадулях, таму iм, напэўна, не страшны снег. А вось што наконт марозу? Але магілёўцаў запэўнілі, што спектакль адбудзецца пры любым сакавіцкім надвор’і.