Сяліцкая, Вераніка. Адкрыты інавацыям : [вопыт фарміравання маральных каштоўнасцей у навучэнцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Крынічка»] / Вераніка Сяліцкая // Звязда. — 2018. — 20 студзеня. — С. 14.
Маючы богаты вопыт фарміравання маральных каштоўнасцей у навучэнцаў пры дапамозе арганізацыі валанцёрскага руху ў рамках падыходу «роўны вучыць роўнага», мы пераканаліся ў эфектыўнасці выхаваўчага ўздзеяння гэтай дзейнасці на сучасную моладзь. Усё гэта паслужыла основой для ўступлення нашай установы ў адпаведную інавацыйную пляцоўку.
Першымі ў вобласці сярод устаноў дадатковай адукацыі мы ўкараняем мадэль фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый навучэнцаў пры дапамозе арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў.
Валанцёрства дапамагае навучэнцам засвойваць маральныя каштоўнасныя ўстаноўкі на больш глыбокім і ўсвядомленым узроўні, цэласна фарміравацца як асобе. Падлётак знаходзіць сябе, не слухаючы дарослых і не абдумваючы бясконца свае паводзіны, а на справе дапамагаючы тым, хто ў гэтым мае патрэбу.
Абапіраючыся на распрацаваную навукова-метадычную базу, педагогі нашага цэнтра на працягу трох гадоў будуць укараняць мадэль фарміравання маральных каштоўнасных установак у навучэнцаў на занятках аб’яднанняў па інтарэсах, што дапаможа ў будучыні больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял дадатковай адукацыі для вырашэння гэтых задач.
Вераніка СЯЛІЦКАЯ,
загадчык аддзела Цэнтра творчасці дзяцей
і моладзі “Крынічка” Магілёва.