У паветры запахла… тэатрам

Зігуля, Нэлі. У паветры запахла… тэатрам / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2018. — 22 сакавіка — С. 3.

Магілеў вітае удзельнікай маладежнага міждународнага форуму «М@rt.кантакт»

Амаль тыдзень, па 27 еакавіка, горад будзе жыць тэатральнымі падзеямі любімага фестывалю. У Магілёў прыязджаюць творчыя калектывы 21 тэатра з васьмі краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі, Славакіі. За шэсць фестывальных дзён яны пакажуць 22 пастаноўкі.

Цікавай будзе спецыяльная праграма форуму. Пройдуць майстар-класы для маладых акцёраў. У рамках майстэрні маладой рэжысуры выхаванка Генадзя Трасцянецкага Каміля Хусінава на працягу тыдня падрыхтуе з магілёўскімі акцёрамі эскіз спектакля па апавя- данні Васіля Быкава «Жоўты пясочак». Штодзённыя прэс-канферэнцыі ў форме творчых сустрэч дадуць магчымасць тэатральным знаўцам, артыстам і гледачам абмяняцца меркаваннямі наконт прагледжаных спектакляў. Адбудзецца круглы стол на тэму «Маладая рэжысура. Праблемы прафесійнай самарэалізацыі», дзе сваімі меркаваннямі падзеляцца прафесіяналы і аматары. На працягу форуму тэатральная моладзь будзе рыхтаваць штодзённы выпуск фестывальнай газе­ты і падрабязна асвятляць усе звязаныя з форумам падзеі. У Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, падчас закрыцця фестывалю будуць названыя спектаклі, якія прэтэндуюць на званне «Падзеі фо­руму». Прычым свае версіі выкажуць як прафесіяналы, так і маладыя тэатралы. Гледачы таксама могуць паўплываць на працэс. Прадугледжана традыцыйнае га- ласаванне гледачоў з дапамогай білетаў і кантрамарак.

Нагадаем, што заснавальнікамі фес­тывалю з’яўляюцца Міністэрства культу­ры, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

Нэлі ЗІГУЛЯ