Ікт у рабоце музычнага кіраўніка

Мацукевіч, Таццяна. ІКТ у рабоце музычнага кіраўніка / Таццяна Мацукевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 19 мая. — С. 21.

Мне хацелася б расказаць пра выкарыстанне IKT у рабоце музычнага кіраўніка ўстановы дашкольной адукацыі. Камп’ютар, мультымедыйны праектар, магнітафон, фотаапарат, відэакамера — усё гэта я стараюся ўключаць ва ўсе віды музычнай дзейнасці ў дзіцячым садзе: слуханне музыкі, спевы, музычна-рытмічныя рухі, элементарнае музіцыраванне. 

Пры знаёмстве дзяцей з творчасцю кампазітара я часта карыстаюся прэзентацыямі, створанымі ў праграме PowerPoint. Партрэты кампазітараў, яркія фотаздымкі прыцягваюць увагу дзяцей, развіваюць пазнавальную дзейнасць, робяць уражанні больш разнастайнымі. Падчас слухання музыкі невялікія відэакліпы адпаведнага зместу дапамагаюць дзецям лепш разумець музычны твор, адчуваць змену настрою. У маёй скарбонцы нямала такіх відэа-паказаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі. Гэта кліпы па п’есах з “Дзіцячага альбома” П.Чайкоўскага, “Зязюля” Р.Шумана, “Тры сяброўкі”, “Клоўны” Д.Кабалеўскага, “Мора”, “Вавёрка” М.Рымскага-Корсакава, “Мядзведзь” У.Рэбкава, “Жарт” I.Baxa, “Турэцкі марш” В.Моцарта, “Лебедзь” К.Сен-Санса i інш.

У спяванні выкарыстоуваю слайды з графічнай выявай папевак, відэа песенек-распевак. Гледзячы на карцінкі, дзеці перадаюць гукі рознай вышыні i працягласці, а таксама невялікія папеўкі. Вялікую цікавасць у ix выклікае прагляд танцавальных ролікаў. Развучванне танцаў з выкарыстаннем вучэбных відэадыскаў становіцца захапляльным i займае менш часу, чым слоўнае тлумачэнне рухаў да танцаў i практыкаванняў.

У раздзеле “Элементарнае музіцыраванне” прымяненне IKT, на маю думку, проста неабходна. Розныя відэапрэзентацыі музычных інструментаў (“Вучым музычныя інструменты”, “Струнныя інструменты i ix гучанне”, “Духавыя музычныя інструменты” i iнш.) дазваляюць дзецям не толькі знаёміцца з назвай i гучаннем інструмента, але i бачыць, як на iм іграе музыкант. Таксама дзецям вельмі падабаецца музіцыраваць па так званых рытмяшках. Пад музычнае суправаджэнне на экран выводзяцца маляўнічыя карцінкі з выявай вялікіх i маленькіх жучкоў, матылькоў, люткоў, сняжынак — у залежнасці ад характару, тэматыкі музыкі. Схематычна карцінкі перадаюць пэўны рытмічны малюнак. Дзеці глядзяць на рытмічную партытуру i выконваюць рытм на музычных інструментах. Такія рытмяшкі я ствараю у праграме Photodex ProShow Producer, дзе прэзентацыю можна захаваць у любым відэа- фармаце, у прыватнасці MP4.

Актыўнае выкарыстанне яркіх мультымедыйных прэзентацый у якасці музычна-дыдактычных гульняў (“Хто мяне разбудзіў?”, “Вясёлыя матрошкі”, “Едзем да бабулі’, “Сонейка”, “Угадай голас”, “Угадай гук”, “Тры мядзведзі i iнш.) ва ўcix відах музычнай дзейнасці выклікае вялікую цікавасць у дзяцей, з’яўляецца цудоўным наглядным дапаможнікам, дазваляе зрабіць заняткі эмацыянальна афарбаванымі i прывабнымі.

Вялікую ролю выкарыстанне IKT адыгрывае i ў рабоце з бацькамі. У прыватнасці, на paнішнікax у якасці суправаджэння да песень дзяцей я дэманструю фота- ці відэаслайды. А яшчэ музычныя прывітанні і віншаванні ў выкананні дзяцей рассылаю па Viber.

Выкарыстанне камп’ютара стала незаменным пры падрыхтоўцы i правядзенні свят i забаў. У інтэрнэце можна знайсці музыку, пecнi, фанаграмы, падабраць танцы, сцэнарыі, зрабіць святы разнастайнымі пры дапамозе відэкліпаў. Але разам з тым варта не забываць, што камп’ютар не заменіць чалавечых зносін, такіх неабходных у дашкольным узросце. Ён павінен дапаўняць педагога, але не замяняць яго. Галоўная роля ў музычным выхаванні заўсёды застанецца за музычным кіраўніком.