Да сваіх зорак

Грэчка, І. Да сваіх зорак : [МДЭПТК выдаў кнігу «Через тернии к своим звездам»] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. — 2018. — 28 чэрвеня. — С. 3. 

Цэлы небасхіл таленавітых зорак, прафесіяналаў выпусціў за больш чым 50-гадовую гісторыю Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж. Запальваць зоркі — няпростая справа. Няпростым быў і шлях вядучай уетановы прафтэхадукацыі Магілёўскай вобласці да свайго зорнага часу. Нездарма кніга, прысвечаная мінуламу і сённяшняму жьщцю МДЭПТК, называецца «Через тернии к своим звёздам». У аўторак, напярэдадні свята Магілёва i Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, калектыў навучэнцаў i інжынерна-педагагічных работнікаў каледжа прадставіў святочную праграму — прэзентацыю кнігі.

Выпускнікі розных гадоў і ветэраны працы, сённяшнія навучэнцы і выкладчыкі, а таксама ганаровыя госці сабраліся ў Абласным палацы творчасці, каб разам атрымаць асалоду ад святла і незвычайнай цеплыні самай яркай зоркі на небасхіле прафтэхадукацыі Магілёўшчыны — Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Урачыстае мерапрыемства стала своеасаблівым гімнам як установе адукацыі, так і роднай зямлі — прыгажуні, працаўніцы, гераіні Магілёўскай вобласці. Такі фармат урачыстасці быў выбраны невыпадкова. Памятаць мінулае, жыць цяперашнім, думаць пра будучыню — вось галоўны прынцып дзейнасці калектыву МДЭПТК.

Святочная праграма складалася з тэматычных эпізодаў “Мы — за моцную і квітнеючую Беларусь”, “Мы нашчадкі твае, спадчына роднай краіны”, “Вставай, страна огромная!”, “Мой каледж — мая сям’я”, “У коле сяброў”, “Мы разам”. Кожны эпізод — гэта яркія вакальныя, танцавальныя нумары, харэаграфічныя кампазіцыі, а таксама дзясяткі шчырых віншавальных слоў у адрас калектыву ўстановы і, безумоўна, яго дырэктара, сапраўднага гаспадара Алега Адамавіча Бахановіча, пад кіраўніцтвам якога МДЭПТК дасягнуў сваіх вяршынь, свайго зорнага часу. Менавіта Алег Адамавіч з’яўляецца аўтарам кнігі — унікальнага выдання, якое расказвае пра слаўны шлях установы ў кантэксце гісторыі Магілёўшчыны і ўсёй краіны, у якім прасочваецца дынаміка, тэндэнцыі развіцця сістэмы прафесійнай адукацыі вобласці і дзя ржавы.

— Дарагія сябры, вы сабраліся ў гэтай зале, каб разам з намі парадавацца таму, што гісторыя каледжа, якая непарыўна звязана з гісторыяй нашай роднай Магілёўскай вобласці, Рэспублікі Беларусь, знайшла адлюстраванне ў 2 тамах, дарэчы, агульнай вагай амаль 4 кг. Выдан не змяшчае каля 3 тысяч фотаздымкаў, дакументаў, якія паказваюць развіццё нашай установы адукацыі ў праламленні з іншымі арганізацыямі, прадпрыемствамі, установамі. Выданне з’яўляецца ўнікальным прыкладам апісання не толькі больш чым 50-гадовай гісторыі МДЭПТК, дзе ў 1997 годзе быў створаны першы ў краіне Цэнтр прафесійнай рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, але і гісторыі магілёўскага краю, станаўлення і развіцця рамёстваў, а потым і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Магілёўшчыны і Беларусь На старонках кнігі расказваецца пра грамадзян, настаўнікаў і кіраўнікоў, аддаецца даніна павагі тым, хто развіваў і праслаўляў малую радзіму, зберагаў, захоўваў і прымнажаў дасягненні сістэмы адукацыі, ствараў гісто-рыю гэтай унікальнай для Магілёўскай вобласці навучальнай установы, укладваў у яе часцінку свайго сэрца. Упэўнены, што яшчэ многія педагогі і навучэнцы стануць гонарам нашага краю, годнымі прадаўжальнікамі вялікіх і слаўных спраў, прафадукацыі і адукацыі ў цэлым дзеля дабрабыту і росквіту Рэспублікі Беларусь, — паведаміў дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Алег Адамавіч Бахановіч.

Урачыстая прэзентацыя стала добрай нагадай, каб сабраць разам шматлікіх сяброў каледжа, яго былых і сённяшніх навучэнцаў і выкладчыкаў. Яркімі зоркамі сярод выпускнікоў навучальнай установы з’яўляюцца артысты эстрады Алёна Ланская i Іван Буслай, якія падарылі ўдзельнікам урачыстасці свае творчыя нумары. “Прэзентацыя кнігі — добрая нагода сабраць усіх нас, таму што той, хто меў дачыненне да каледжа, вучыўся тут, ніколі не забудзе гэты самы лепшы, самы цёплы час у сваім жыцці”, — адзначыла заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская.

“Ещё одна ступень взята — и это лишь начало. Пусть покорится высота читательского зала, пусть книгу переиздают из-за большого спроса, пусть за автографом бегут и задают вопросы, которые послужат вам подспорьем книги новой. Пусть будет авторским словам доверие основой”, — такімі былі віншаванні дырэктара Слуцкага дзяржаўнага каледжа Барыса Браніслававіча Блахіна.

Далучылася да віншаванняў і “Настаўніцкая газета”. Як адзначыў яе галоўны рэдактар Вадзім Аляксандравіч Кнышаў, з Магілёўскім дзяржаўным эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжам у вядучага педагагічнага выдання краіны наладжаны даўнія сяброўскія адносіны, чытачы неаднаразова знаёміліся з перадавым вопытам работы знакамітай установы прафтэхадукацыі. Калектыў газеты не застаецца ў баку ад шматлікіх віншаванняў і ўпэўнены, што каледж і надалей будзе свяціць яркай зоркай не толькі на небасхіле прафесійна-тэхнічнай адукацыі Магілёўшчыны і краіны, але і на старонках “Настаўніцкай газеты”.

Ігар ГРЭЧКА.