Сінькевіч, Г. Клікала лета : [спартыўна-забаўляльнае свята арганізавалі для магілёўскіх школьнікаў педагогі гарадскога Цэнтра турызму «Крыніца»] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 7 жніўня. — С. 4.
Спартыўна-забаўляльнае свята «Лета кліча!» арганізавалі для магілёўскіх школьнікаў педагогі гарадскога Цэнтра турызму, экскурсій і краязнаўства дзяцей і моладзі «Крыніца».
Мерапрыемства, якое праходзіла на базе сярэдняй школы № 34 горада, наведалі звыш 70 хлопчыкаў і дзяўчынак. Яны падзяліліся на шэсць каманд, якія спаборнічалі ў турысцкай кемлі-васці, логіцы і вынослівасці.
— Для дзяцей былі падрыхтаваны конкурсы, эстафеты, лагічныя задачы. Хлопчыкі і дзяўчынкі на хуткасць збіралі рукзак для паходу, складалі карту з пазлаў, вызначалі тапаграфічныя знакі, ставілі палатку, распальвалі вогнішча, правяралі сябе на паласе выжывання і пераправе цераз бапота па купінах. Усе заданні выклікалі ў вучняў мноства станоўчых эмоцый, — расказала метадыст цэнтра Людміла Цімафеева.
Пераможцы і ўдзельнікі мерапрыемства былі ўзнагароджаны дыпломамі. Але самае галоўнае — яркія ўражанні ад свята, якія надоўга застануцца ў дзіцячай памяці.