Зiгуля, Н. «Ад рока да джаза» : [«Залаты Шлягер» у Магiлёве сабраў вялiкую колькасць прыхiльнiкаў рэтра-музыкi] / Нэлi Зiгуля // Звязда. — 2015. — 7 кастрычнiка. — С. 2.
«Залаты шлягер» у Магілёве сабраў вялікую колькасць прыхільнікаў рэтра-музыкі
На працягу 5 дзён Магілёў жыў атмасферай міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер-2015». Сёлета ён адзначыў свой 20-гадовы юбілей.
Прывітанне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі гасцям і ўдзельнікам фестывалю агучыў падчас адкрыцця музычнага свята міністр культуры Барыс Святлоў.
Пры ўсёй сваёй прадказальнасці фестываль не перастае радаваць сюрпрызамі. Славутыя тэнары Міхаіл Губскі, Эдуард Мартынюк, Руслан Брагар, Нурлан Бекмухаметаў спявалі для магіляўчан залатыя хіты айчыннай і замежнай эстрады ў суправаджэнні аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Л. Іванова пад кіраўніцтвам Мікалая Алданава.
Іскрынкай фестывальнай праграмы стаў канцэрт «зорак» сусветнага і айчыннага джаза, у якім выступілі Мэла Уолдран, Тавіс Мінер, Ргетіег Огспезіга, іншыя выканаўцы. Дарэчы, адбыўся ён дзякуючы неабыякавай пазіцыі вядомага магілёўскага бізнесмена, гендырэктара СП «Сервалюкс» Яўгена Баскіна. Ён сам захапляецца джазам і зрабіў роднаму гораду такі выключны падарунак.
Адбыліся цёплыя сустрэчы з вядомымі «зоркамі» эстрады Галінай Нянашавай, Мікалаем Трубачом, Рыгорам Гладковым, Аляксандрам Панаётавым, Вячаславам Малежыкам. Шмат добрых эмоцый і прыемных успамінаў падарыў сольны канцэрт Аляксандра Іванова ітрупы «Ронда».
У рамках мерапрыемства адбыліся рэтра-паказ мод, шэсце «зорак» па чырвонай дывановай дарожцы. Артысты з задавальненнем рабілі разам са сваімі паклоннікамі сэлфі і раздавалі аўтографы. Пры ўсей сваёй занятасці спевакі знаходзілі час, каб пасадзіць дрэвы на кляновай алеі каля Палаца культуры.
Канцэрты суправаджалі выставы-кірмашы прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, асеннія кірмашовыя экспазіцыі падворкаў, нашумелы летась маладзёжны праект «Дранік-фэст». У фае Палаца культуры вобласці працавала выстава карцін, зробленых удзельнікамі мінулых фестываляў.