Мелодыі кастрычніка

Маркава, С. Мелодыі кастрычніка : у Магілеве адбылося ўрачыстае адкрыцце XIII Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер — 2013” / С. Маркава // Рэспубліка. — 2013. — 11 кастрычніка. — С. 4.

У Магілеве адбылося ўрачыстае адкрыцце XIII Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер — 2013”.

Рознакаляровае кляновае лісце, яркія гірлянды агнёу, маляўнічыя падворкі майстроў з Беларусі i краін СНД, якія разгарнуліся на вуліцах горада, — усё гэта прыкметы доўгачаканага свята, якім абласны цэнтр жыве ўжо чацвёрты дзень.

Яшчэ напярэдадні афіцыйнага старту ў рамках фестывалю прайшлі два канцэрты: «Музычны залаты дождж» з удзелам мясцовых калектываў, а таксама «Восеньскае лісце», дзе выступілі айчынныя i замежныя джазавыя выканаўцы. А ўчора цэнтрам прыцягнення стаў Лядовы палац, на сцэне якога адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Віншаванне удзельнікам «Залатога шлягера» даслаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ен падкрэсліў, што ў прадстаўнічага форуму — адказная місія. 3 дапамогай мастацтва ён умацоўвае згоду i ўзаемаразуменне паміж народамі!. «Не выпадкова цэнтрам яго правядзення стаў Магілёў — горад з багатымі духоўнымі традыцыямі, які ў 2013 годзе абраны культурнай сталаліцай Бeлapycі i СНД», — адзначана у віншаванні.

Праграма сёлетняга «Шлягера» разнастайная, як ніколі. Гледачы ўжо падарылі свае апладысменты Крысціне Арбакайтэ, Віктару Салтыкову, Іскуі Абалян, Валерыю Дайнека, групам «Чысты голас», «Камерата», «ІванушкіІнтэрнэшнл», «БоніМ» і іншым зоркам беларускай i замежнай эстрады. Наперадзе — сустрэча на «танцпляцоўцы» з Наталляй Гулькінай, Аляксандрам Саладухам, ДыБронск i Наталі, ансамблем «Верасы», групай «Кармэн». I гэта яшчэ далека не поўны cпic артыстаў! Сёння таксама вырашыцца галоўная інтрыга фестывалю: хто з прэтэндэнтаў атрымае галоўную ўзнагароду ў конкурсе маладых выканаўцаў?

Па традыцыі эстрадныя выканаўцы пасадзяць новыя клёны на aлei зорак, з дапамогай прафесійных мастакоў напішуць свае карціны. Дарэчы, творчыя «аўтографы» ў гэтай галерэі ў мінулыя гады пакінулі Ігар Нікалаеў, Рэнат Ібрагімаў, Анатоль Ярмоленка, Кацярына Шаўрына, Аляксандр Ціхановіч i Ядвіга Паплаўская.

У дні фестывалю адбылася таксама цырымонія ўручэння сертыфікату Беларусі на сяброўства ў Асацыяцыі міжнародных фальклорных гуртоў. Прэзідэнт асацыяцыі Дарэл Косма назваў гэта сімвалічным i нагадаў, што кapaні папулярных песень многіх краін у фальклорнай традыцыі.

«Залаты шлягер» працягнецца да нядзелі i завершыцца 13 кастрычніка яркім гала-канцэртам. «Лічба трынаццаць для цяперашняга форуму стала знакавай. Яна паўтараецца i ў датах, i ў колькасці маладых выканаўцаў. Спадзяюся, што яна прынясе адным — поспех, другім — задавальненне, — адзначыў мастацкі кіраўнік фестывалю Андрэй Каліна.