Дарошка, А. М. «Зорныя арэлі” Марыны Сліўко [детская библиотека-филиал № 9] / А. М. Дарошка // Прыдняпроўская ніва. — 2018. — 19 верасня. — С. 2.
15 верасня ўсе бібіліятэкары Беларусі, а разам з імі і многія чытачы, адзначылі прафесійнае свята — Дзень бібліятэк. Напярэдадні гэтага свята я разам з вучнямі 8-9 кпасаў ДУА «Камінтэрнаўская СШ» наведала дзіцячую бібліятэку — філіял №9 г.Магілёва. Супрацоўніца бібліятэкі Тамара Іванаўна Драздова гасцінна сустрэла нас у чытальнай зале і правяла да выставы «Літаратурная спадчына зямлі Магілёўскай», дзе ўвазе наведвапьнікаўбылі прапанаваны зборнікі вершаў паэтаў Магілёўскай вобласці Івана Пехцярава, Васіля Карпечанкі, Віктара Кунцэвіча, Марыны Сліўко і іншых. Вучні з цікавасцю разглядалі вокладкі, чыталі назвы і спрабавапі здагадацца, пра што піша аўтар, а самыя няўрымслівыя разгарнулі кнігі і вачамі прабягалі па радках. Тамара Іванаўна сцісла расказала пра кожнага аўтара, зачытапа асобныя радкі зтвораў.
А потым адбылося незвычайнае — у залу ўвайшла Марына Сліўко — магілёўская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Немагчыма перадаць словамі здзіўленне вучняў: адна справа, калі ў руках трымаеш зборнік, і зусім іншае, капі бачыш паэта наўласныя вочы. Марына Апяксандраўна шчыра рассмяялася, зняўшы няёмкае напружанне, і размова пачалася. Жанчына расказала пра свой шляхулітаратуру, паведаміла гісторыюўзнікнення некаторых вершаў. Калі адзін з вучняў запытаў, чаму Марына Аляксандраўна піша і на рускай, і на беларускай мовах, тая адказала: «Руская мова — крылы маіх думак, беларуская мова — мелодыя майго сэрца!»
Часляцеўнепрыкметна. Паэткачытапавершы са зборнікаў«Зорныя арэлі» і «Пилигримы Вселенной», адказвала на пытанні слухачоў. Высветлілаея, што аўтар піша дзіцячыя вершы, апавяданні, наватдэтэктывы. У вершах жанчына не толькі разважае пра сзнс жыцця і накіроўвае свае фантазіі ў космас, але і расказвае пра простыя чалавечыя пачуцці. Напрыканцы сустрэчы Марына Апяксандраўна падзялілася з намі сваім сакрэтам: калі хочаш, каб тваё жаданне збылося, абавязкова вымаві ягоўслых.
А.М.ДАРОШКА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Камінтэрнаўская СШ».