Здзіўлялі крэатывам і творчасцю

Сінькевіч, Ганна. Здзіўлялі крэатывам і творчасцю: [выстава работ абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка»] / Ганна Сінькевіч II Настаўніцкая газета. — 2018. —13 снежня. — С. 15.

I Тэхнічная творчасць магілёўскіх школьнікаў здзіўляе сваёй арыгінальнасцю і крэатыўнасцю. I Пераканацца ў гэтым можно было I на выставе работ абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка».

Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Усяго на суд журы было прадстаўлена 211 работ.

— Сёлета конкурс прапанаваў пяць намінацый: “Дызайнёлка”, “Калядная кампазіцыя”, “Навагодні сувенір”, “Святочныя ўпрыгажэнні”, “Сімвал 2019 года”. У кожным кірунку ўдзельнікі здзівілі творчым падыходам да задания, крэатыўнасцю вырабаў. Кожная работа мела сваю адметнасць, своеасаблівую іскрыначку, а ўся выстава стварала чароўную, святочную атмасферу. Асаблівай арыгінальнасцю тэхнічнага рашэння, прапрацаванасцю дэталей адрозніваліся экспанаты Бяседавіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Касцюковіцкага раёна, Раманавіцкай сярэдняй школы Магілёўскага раёна, Магілёўскага політэхнічнага каледжа, Магілёўскага эканамічнага прафесійнатэхнічнага каледжа, Магілёўскага тэхналагічнага каледжа, — расказала метадыст абласнога Цэнтра творчасці Ала Самсонава.

Выстава незвычайных ёлак і навагодніх сувеніраў працягнецца да канца снежня. У кожнай намінацыі журы ўжо вызначыла пераможцаў. Яны прадставяць вобласць на рэспубліканскім туры конкурсу, які адбудзецца ў сталіцы ў студзені будучага года.

Ганна СІНЬКЕВІЧ. magileu@ng-press. by