Пакаленне вучылася па яго падручніках

Рыдзеўскі, Г. Пакаленне вучылася па яго падручніках / Г. Рыдзеўскі // Вестнік Магілёва. — 1992. — 31 снежня.

Петр Аляксеевіч нарадзіўся 2 студ эеня 1918 года ў вёсцы РымІнкаЧаву скага раёна ў сялянскай семі. Як I іншыя хлопцы яго асяроддзя, пасвіў кароў. цялят. 3 урокаў у школе больш ваоіла матэматыка, хаця ўсё далейшае жыцце прысвяціў геаграфіі. Сямігодку ён скончыў першым вучнем, а паступіць на педрабфак Магілёўскага педінстытута не прыйшлося. Не ўзялі па маладосці. 3 верасня 1934 года ён усё ж вучыцца на рабфаку: праходзіць праграму сярэд няй школы.

1935 год для Пятраадметны — ён на геграфічным факультэце педінстытута. Якія грошы ў студэнта! Таму прыходзілася падзарабляць у якасці сакратара на сваім факультэце, настаўнікам на курсах абітурынтаў, у вайсковай часці. Праз чатыры гады ўжо не Пётр , а настаўнік Пётр Аляксеевіч працуе ў Дзернавіцкай СШ Нараўлянскага раёна. Неўзабаве, праз гры месяцы, яго прызвалі ў Чырвоную Армію.

Вайну давялося побачыць ужо ў яе першыя гадзіны. Ад Гродна вайско вая часць Лярскага адступала да мястэчка Негарэлае, паблізу ад якога яна і прыняла свой апошні бой.

Радавы мінамётчык пазбег плена, блукаў па лясах і натрапіў на лартызанскі атрад, разам з якім удэельнічаў у многіх баявых аперацыях. Так, 17 ліпеня 1943 года з групай партызанпадрыўнікоў ён пусціў пад адхон йямецкі цягнік з жывой сілай наперагоне ЧзвусыВерамчйкі.

28 чэрвеня 1944 года асобны партызанскі полк N 13, у складзе якога быў Пётр Лярскі, уыўся ў рады Чырвонай Арміі. Толькі 1 судзеня 1945 года Лярскі. крыху папрацаваўшы ў сельскай школе, трапіў на геафак Магілёўскага педінстытута, якому аддаў больш за 30 год.

Яго кандыдацкая дысертацыя «П. И. Рычков как выдающийся русский географ XVIII в.» вярнулалюдзям імя забытага рускага географа, першагачленакарэспандэнта СанктПецярбуржскаи акадэміі навук Пятра Іванавіча Рычкова.

У 1957 годзе Пётр Аляксеевіч ужо дацэнт.

Яго захапляў курс геаграфіі роднай рэспублікі, у тым ліку геаграфія Магілёўшчыны. Вынікам гэтага сталі кнігі і навуковыя артыкулы. У 1963 годзе быўвыдадзены сумесны з М. С. Ратабыльскім падручнік для факультэтаў пачатковага навучання педінстытутаў ’’География” (2 выд., 1966 г.), а ў 1976 годзе ’ Землеведение и краеведение (2 выд., 1987 г.). АпошнІ падручнік і сёння выкарыстоўваецца для навучання будучых настаўнікаў пачатковых класаў.

Краязнаўчыя раздзелы гэтых падручнікаў, прысвечамыя Беларусі, былі напісаны Лярскім. Асабіста Магілёўшчыне была прысвечана і кніга ’’Прырода Магілёўскай вобласці» (1954 г.).

Тыя, хто займаецца геаграфічным краязнаўствам, абавязкова сустракалі кнігу Лярскага ’’Пособие по кравведению” (1966 г.). Яна стала адной з першых кніг у былым Саюзе, прысвечаных методыцы краяэнаучага вывучэння прыроды. У трэцім выданні Вялікай Савецкай ЭнцыклапедыІ ў cnlce работ, якія прапануюцца па краязнаўству, здмечана V кніга Пятра Аляксеёвіча.

3 пачатку 70х гадоў Лярскі стаў аўтарам падручнікаў для школ Беяарусі па прыродазнаўству для вучняў трэцяга і чацвёртага класаў. Яны перавыдаваліся многз разоў. Да паді ручйікаў дадаваліся ’’Каляндар прыроды і працы”’, «Рабочы сшытак папрыродазнаўству”. Па ладручнікзх Лярскага ў апошні 20 год вучыліся і вучацца ў лачатко вай школе пакаленйі. Варта зазна чыць, што вучэбны комплекс па пры родазнаўслву П, А. Лярскага ў 199 годзе быў адзначакы Мійістзрствам адўкацыі былога Саюза як лепшы ў нацыянальных рэспубліках.

Ііімат навукоаых прац Лярскагз прысвечаны методыцы выкладання прыродазнаўства.

Пётр Аляксеевіч быў членам абласнога і гарадскога саеетаў таварыства аховы прыроды, сакратаром і старшынёй Магілёўскага аддзела Геаграфічнага таварыства СССР, а ў кастрычніку 1992 года ён абраны ганаровым членам Беларускага rear рафічнага таварыства.

Сотні тысяч грамадзян Беларусі маюць усе падставы сказаць П. Лярска му велікі дзякуй.

Г. Рыдзеўскі, старшы выкладчык Магілёўскага педінстытута. 

НА ЗДЫМКУ: П, А. Лярскі.