Магілёўскі i валагодскі гармонікі ўпершыню загучаць на «Залатым шлягеры»

Магілёўскі i валагодскі гармонікі ўпершыню загучаць на «Залатым шлягеры» // Настаўнiцкая газета. — 2011. — 8 кастрычнiка. — С. 6.

9 кастрычніка міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер-2011» упершыню прадставіць шырокай публіцы новы праект — канцэрт «Іграй, гар­монь Магілёўшчыны». Як адзначыў ініцыятар дзеі, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра народных інструментаў імя Л .Іванова Магілёўскай абласной філармоніі Мікалай Алданаў, слова «шлягер» у яго шырокім разуменні можна аднесці да любога музычнага твора, які жыве ў народзе. Народная музыка жывая і будзе жыць, яна кранае за душу, публікі ёсць асаблівая да яе цікавасць, таму і было вырашана расшырыць фармат музычнага форуму, прапанаваўшы гледачу такі адмысловы праект Магілёўскі аркестр выканае выключна творы вядомага кампазітара i выканаўцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі Яўгенія Дзярбенкі, які ў свой час першым асвоіў гармонь у якасці прафесійнага канцэртнага інструмента. Акрамя таго, магіляўчане змогуць пачуць выдатны дуэт баяністаў Валагодскай абласной філармоніі «Майстар-клас», прычын больш за дзесяць твораў гарманісты з краінысу седкі выканаюцьусуправаджэнні нашага аркестра. А фінальным акордам свята стане сумеснае выкананне беларускай полькі.