Сэрцам адданыя роднай зямлі

Скачкова, В. Сэрцам адданыя роднай зямлі : [ДШМ № 4] / В. Скачкова // Веснік Магілёва. — 2019. — 30 октября. — С. 14. 

Пад такой назвай на базе Магілёўскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М.А.Рымскага-Корсакава адбыўся канцэрт хору старэйшых класаў «Сугучча» Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 4 на прадмет прысваення яму статуса «ўзорны».

Гэта было сапраўды свята спеўнага, звонкага i жывога. Дзiцячы калектыў пад кіраўніцтвам настаўніка харавых дысцыплін Наталлі Уладзіміраўны Зверавай прадставiў праграму з твораў разнастайнай тэматычнай і жанравай скіраванасці.

Удзел «Сугучча» ў конкурсах і фестывалях — неад’емная частка культурнай дзейнасці калектыву. Адно з апошнiх творчых дасягненняў — удзел у Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа», дзе харысты сталi пераможцамi i лаўрэатамi III ступенi.

Хор старэйшых класаў «Сугучча» аказвае вялікую дапамогу ў справе духоўнага і культурнага выхавання дзяцей і моладзі. Культурныя мерапрыемствы з удзелам калектыву, на прыкладзе выканання вакальна-харавой музыкі, у тым ліку духоўнай, садзейнічаюць фарміраванню эстэтычных каштоўнасцяў і развіццю мастацкага густу жыхароў горада.

Пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь №59 ад 8 лiпеня 2019 года «За значны уклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасцi, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, адпаведны мастацкi узровень i творчыя паказчыкi» хору «Сугучча» прысвоена найменне «узорны».
Жадаем хору «Сугучча» новых перамог, вышынь і званняў!

В. Скачкова, намеснік дырэктара па ВВР