Дарошка, А. М. Перамагло сяброўства [дзіцячая бібліятэка-філіял № 9] / А. М. Дарошка // Прыдняпроўская ніва. — 2019. — 7 снежня. — С. 10.
Сусветны дзень дзіцяці быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 20 лістапада 1954 года. У гэтым годзе споўнілася 60 год з дня прыняцця Генеральнай Асамблеяй Дэкларацыі правоў дзіцяці і 30 год з дня прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці.
У дзень сусветнага братэрства і ўзаемаразумення дзяцей супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі-філіяла №9 г. Магілёва запрасілі вучняў ДУА «Камінтэрнаўская СШ»прыняць удзелу інтэлектуальнай гульні «Права маю». У памяшканні бібліятэкі была арганізавана выстава «Сусветны дзень дзіцяці». Васьмікласнікі і дзевяцікласнікі з цікавасцю разглядалі дзяржаўныя дакументы, якія абараняюць іх правы. Затым супрацоўнік бібліятэкі запрасіла вучняў у чытальную залу на прагляд прэзентацыі і непасрэдна на саму гульню.
Падводзячы вынікі, усе дружна пагадзіліся, што перамагло сяброўства. Пасля заканчэння мерапрыемства вучні прызналіся, што ім было цікава і весела. Нездарма ААН сцвярджае: «Сусветны дзень дзіцяці — дзеньдля дзяцей, і ўяго святкаванні павінны прымацьудзел дзеці».
А.М. ДАРОШКА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Камінтэрнаўская СШ».