Ансамбль «Медуніца» – лаўрэат спецыяльнай прэміі

Ансамбль «Медуніца» – лаўрэат спецыяльнай прэміі : [спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь] // Веснік Магілёва. — 2015. — 8 января. — С. 1.

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана ансамблю песні і танца «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі.

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, Аляксандр Лукашэнка пастанавіў прысудзіць прэміі за выдатныя дасягненні ў галіне музычнага і выяўленчага мастацтва, кінавідэамастацтва, музейнай справы, народнай мастацкай творчасці, архітэктуры, выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2014 года. У ліку ўзнагароджаных – магілёўскі калектыў «Медуніца», які быў адзначаны за ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай беларускай музычнай культуры, актыўнуюканцэртнуюдзейнасць.