Карлюкевіч, А. Магілёў — яго радзіма : [грамадзкі дзеяч рускай эміграцыі М. Н. Паўлоўскі] / Алесь Карлюкевіч // Беларусь. — 2019. — № 12. — С. 47.
Вядомы ў свой час у эмігранцкім асяроддзі рускай інтэлігенцыі Міхаіл Навумавіч Паўлоўскі (нарадзіўся ў 1885 годзе ў Магілёве) у 1920-1930-я гады жыўу Кітаі.
Збіраючы матэрыялы для кнігі «Дарогі да Паднябеснай» (выйшла ў Мінску напрыканцы 2019 года), прысвечанай усемагчымым фактам яднання Беларусі ды Кітая, я абмінуў такога чалавека, як Міхаіл Навумавіч Паўлоўскі. А між тым, дарэмна…
3 біяграфіі нашага суродзіча
Бацька Міхаіла — Навум Паўлоўскі меў урачэбную практыку ў Магілёве. Хаця і была за плячыма ўсяго толькі фельдшарская адукацыя. Сын з юнацтва захапіўся рэвалюцыйны мі ідэямі, быў актыўным удзельнікам партыі эсэраў. Маладога чалавека выслал! ў Сібір, адкуль ён здолеў у 1911 годзе ўцячы. Патрапіў у Францыю. Атрымаў вышэйшую інжэнерную адукацыю. Па адных дадзеных — у Льежа (Бельгія), па другіх — у Францыі. Пас- ля Лютаўскай рэвалюцыі Міхаіл Паўлоўскі вярнуўся ў Расію.
Служыў перакладчыкам пры французкім міністры Альбесце Томе; які быў камандзіраваны з Парыжа для перамоў з Часовым урадам. Пасля наш зямляк узначаліў Вышэйшы савет забеспячэння саюзных армій пры Часовым Сібірскім урадзе. 29 лістапада 1918 года экстранным цягніком генерала Болдырава адправіўся з Омска
на ўсход. У канцы лістапада 1918 года па загаду адмірала Калчака быў арыштаваны. Пасля вызвалення, 6 сакавіка 1919 года, выехаў ва Уладзівасток. Увайшоў у склад рэдакцыйнай калегіі пазапартыйнай штодзённай дэмакратычнай газеты «Вечер».
Пасля ліквідацыі Далёкаўсходняй рэспублікі эміграваў у Кітай. Жыў у Шанхаі. Займаўся прадпрымальніцтвам. Пастаўляў у Кітай чыгуначнае абсталяванне і тэхніку. У кнізе эмігранта Марка Вішняка наш суайчыннік згадваецца як ініцыятар усталявання помніка А. С. Пушкіну ў Кітаі. Вось што ён піша (назва кнігі — «Гады эміграцыі. 1919-1969»): «Вымушаны адысці ад палітычнай дзейнасці, ён не згубіў цікаўнасці да палітыкі, але стаў займацца ў асноўным грамадскімі ды філантрапічнымі справамі і набыў надзвычайную папулярнасць сярод «рускіх кітайцаў» у звязку, у прыватнасці, з усталяваннем помніка Пушкіну ў 1937 годзе». Размова — пра помнік класіку рускай паэзіі, які ўсталяваны ў Шанхаі ў 1937 годзе.
У 1930-я гады Міхаіл Навумавіч пераязджае ў Францыю. У 1937-1939 гг. выдае часопіс «Русскія записки». Праўда, рэдагуюць яго іншыя дзеячы эміграцыі. У выхадных дадзеных чамусьці пазначана: «Парыж-Шанхай». Той самы Марк Вішняк сведчыць, што Паўлоўскі быў ініцыятарам і выдаўцом часопіса, але забараняў на вокладцы, у выхадных дадзеных ставіць яго прозвішча. Міхаіл Паўлоўскі таксама паспрыяў выданню кніг некаторых рускіх эміграцыйных пісьменнікаў — у прыватнасці, Надзеі Тэфі, Барыса Зайцава. Дарэчы, цікавым падаецца і такі факт: у 1890-я гады Надзея Тэфі жыла са сваім першым мужам у маёнтку пад Магілёвам. Сярод яе твораў ёсць верш «3 Міцкевіча».
У 1949 годзе Міхаіл Паўлоўскі выдаў манаграфію «Кітайска-рускія адносіны». Вядома, што працу над творам ён пачаў яшчэ ў час жыцця ў Кітаі. Памёр Міхаіл Навумавіч у 1963 годзе.
Алесь Карлюкевіч