Бунцэвіч, Н. Кантактна-тэатральна : [M.@rt.кантакт] / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2020. — 25 студзеня. — С. 2.
Арганізацыя фестывалю адшліфавана за гэты час настолькі, што поўная праграма сёлетняга форуму з апісаннем усіх спектакляў (і, адпаведна, продаж квіткоў на іх) з’явіліся ў першыя дні студзеня. Так што гэтаму форуму, можна лічыць, удалося немагчымае — сумясціць навагоднія святы з вяснова-тэатральнымі. Літаральна за некалькі гадзін пасля старту былі раскуплены больш як тысяча квіткоў. А гэта — паказальнік даверу да тэатральнага форуму, на якім штогод дэманструюцца цікавыя пастаноўкі самых розных жанраў і кірункаў.
Усяго за мінулае 15-годдзе тут пабывалі больш за 50 тысяч гледачоў. Яны паглядзелі 237 спектакляў з больш як 20-ці краін свету — у тым ліку з Арменіі, Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Эстоніі і інш.
Цяперашні ХІV “М.@rt.кантакт” мае свае асаблівасці. Упершыню на ім будзе прадстаўлена Сербія. Улічваючы пастаянныя аншлагі, больш стане паўтораў: у фестывалі заяўлены 24 спектаклі з 11 краін, а іх паказаў адбудзецца — 31.
Надзвычай багатая праграма стала магчымай яшчэ і дзякуючы больш шчодраму фінансаванню з боку Міністэрства культуры Беларусі, якое з’яўляецца адным з заснавальнікаў гэтага буйнога тэатральнага свята.