Падліпская, Т. Да Дня роднай мовы : [мерапрыемствы ў біблітэках горада] / Таццяна Падліпская // Могилевская правда. — 2020. — 20 февраля. — С. 2.
Шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, запланавана правесці на Магілёўшчыне. Амаль ва ўсіх раёнах вобласці пісьменнікі прымуць у іх актыўны ўдзел. На працягу тыдня будуць праходзіць творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, пасяджэнні ў бібліятэках, школах.
— Дзень роднай мовы – асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Так, Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» сумесна з абласной бібліятэкай 20 лютага для чытачоў правядзе літаратурны марафон «Сэрцам роднага слова краніся», — расказаў яго старшыня Алесь Казека. — На свята запрасілі людзей самага рознага ўзросту і прафесій. Прысутныя пачуюць вершы ў выкананні паэтаў Алеся Казекі, Валянціны Габрусевай, Жанны Усцінавай, Віктара Арцем’ева, Уладзіміра Ясева, Марыны Сліўко, Алёны Беланожка, Віктара Кунцэвіча, Алены Кісель. У літаратурным марафоне прымуць удзел члены літаратурнага аб’яднання «Ветэран» Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў, члены клуба ЮНЭСКА «Кантакт» цэнтра творчасці «Эверэст» Магілёва, удзельнікі тэатральнай студыі «В точку!» Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №1. Адбудуцца сустрэчы пісьменнікаў у гарадскіх бібліятэках і школах Магілёва. 20 лютага у бібліятэцы-філіале №9 імя Я.Купалы пройдзе творчая сустрэча «З любоўю да роднай мовы» з удзелам Вольгі Бяловай. 21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №9 запланавана творчая сустрэча «Талент творчага ўзлёту» з Валянцінай Габрусевай; у бібліятэцы-філіале №2 імя І. Шамякіна адбудзецца паэтычная рапсодыя «Багата, родная ты мова» з Алёнай Беланожка; навучэнцы школ сустрэнуцца з Жаннай Міус ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.
У раённых бібліятэках і навучальных установах на мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы, прымуць ўдзел пісьменнікі Магілёўскага аддзялення СПБ.
21 лютага ў Кіраўскай раённай бібліятэцы старшыня Магілёўскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека правядзе літаратурную сустрэчу «Слова да роднай зямлі» з працаўнікамі сацыяльнай сферы Кіраўскага раёна і вучнямі старэйшых класаў сярэдніх школ горада.
Таццяна Падліпская.