Роберту Геніну прысвячаецца : [XVIII Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве] // Культура. — 2013. — 28 верасня. — С. 9.
19 верасня у Mariлёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленнікава адкрыўся XVIII Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве».
Гэтым разам ён прысвечаны памяці вядомага мастака, ураджэнца Клімавіцкага павета Магілёўскай губерніі Роберта Геніна. Пра яго жыццё i творчасць «К» падрабязна пісала ў 2012-м (№№ 21, 22, 23 «Авантурны геній Геніна»), а таксама ў матэрыялах пра выстаўку «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» у тым жа годзе.
У рамках пленэру працуе выстаўка больш як 20 твораў Р. Геніна «У пошуках раю» са збору пецярбургскага калекцыянера Аляксея Радзіёнава. У асноўным, гэтыя графічныя лісты — перыяду прабывання Геніна на востраве Балі.
У пленэры удзельнічаюць каля 20 мастакоў з сямі краін: Беларусі, Pacii, Украіны, Літвы, Арменіі, КНР, Ізраіля. Праграма гэтай цудоўнай творчай акцыі прадугледжвае наведанне пленэрыстамі Клімавіцкай зямлі, дзе ўрачыста будзе адкрыта памятная дошка, прысвечаная Роберту Геніну.