Падліпская, Т. Да Дня роднай мовы : [мерапрыемствы ў бібліятэках горада] / Татьяна Подліпская // Магілёўскія ведамасці. — 2020. — 18 лютага. — С. 10.
Шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, запланавана правесці на Магілёўшчыне. Амаль ва ўсіх раёнах вобласці пісьменнікі прымуць у іх актыўны ўдзел. На працягу тыдня будуць праходзіць творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, паседжанні ў бібліятэках, школах.
Дзень роднай мовы — асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Тан, Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» сумесна з абласной бібліятэнай 20 лютага для чытачоў правядуць літаратурны марафон «Сэрцам роднага слова краніся», — расназаў яго старшыня Алесь Казека. — На свята запрасілі людзей самага рознага ўзросту і прафесій.
Адбудуцца сустрэчы пісьменнінаў у гарадскіх бібліятэках і школах Магілёва. 20 лютага ў бібліятэцы-філіяле №9 імя Я.Купалы пройдзе творчая сустрэча «3 любоўю да роднай мовы» з удзелам Вольгі Бяловай. 21 лютага ў дзіцячай бібліятэцы №9 запланавана творчая сустрэча «Талент творчага ўзлёту» з Валянцінай Габрусевай; у бібліятэцы-філіяле №2 імя і. Шамяніна адбудзецца паэтычная рапсодыя «Багата, родная ты мова» з Алёнай Беланожкай; навучэнцы школ сустрэнуцца з Жаннай Міус у дзіцячай бібліятэцы імя. А.С. Пушкіна.
У раённых бібліятэках і навучальных установах раёнаў у мерапрыемствах, прысвечаных Дню роднай мовы, прымуць удзел пісьменнікі Магілёўскага аддзялення СПБ.
А 21 лютага ў Кіраўскай раённай бібліятэцы старшыня Магілёўскага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека правядзе літаратурныя сустрэчы «Слова да роднай зямлі» з працаўнікамі сацыяльнай сферы Кіраўскага раёна і вучнямі старэйшых класаў сярэдніх школ горада.
Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.