Праваднік у жыццё

Сінькевіч, Г. Праваднік у жыццё : [дырэктар МДПЛ № 7 В. Шадракоў] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2019. — 19 студзеня. — С. 1. 

Кожную раніцу ў Магілёўскім прафесійным ліцэі № 7 заліваецца звонок і навучэнцы спяшаюцца ў вучэбныя кабінеты, майстзрні, настройваюцца на вучэбны лад, паглыбляючыся ў непаўторную ліцэйскую атмосферу. У навучальнай установе створаны ўсе ўмовы для набыцця якаснай адукацыі, развіцця здольнасцей навучэнцаў, паўнавартаснага адпачынку. У гэтым несумненная заслуга кіраўніка ліцэя Васіля Уладзіміравіча Шадракова.

Усё жыццё Васіля Уладзіміравіча звязана з педагогікай, аде да гэтай нялёгкай справы ён не імкнуўся. Прафесія быццам сама яго знайшла.

— Пасля заканчэння шко­лы атрымаў рабочую спецыяльнасць. Потым вырашыў працягнуць адукацыю і скончыў тагачасны Мазырскі інжынерна-педагагічны інстытут імя Н.К.Крупскай. Па размеркаванні адправіўся працаваць у сённяшні прафліцэй № 7 і затрымаўся тут на ўсё жыццё, — расказаў Васіль Уладзіміравіч.

Васіль Шадракоў прыйшоў працаваць у Магілёўскі прафесійны ліцэй № 7 майстрам вытворчага навучання. Пэўны час займаў пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце. I вось ужо болып за дваццаць гадоў ён узначальвае ўстанову адукацыі. За гэтыя дзесяцігоддзі падначалены яму педагагічны калектыў змог дасягнуць шматлікіх працоўных поспехаў.

— Адной з асноўных сваіх задач мы бачым павышэнне якасці адукацыі, арганізацыю адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Стараемся стварыць усе неабходныя ўмовы, каб навучэнцы змаглі стаць высокакваліфікаванымі рабочымі, — адзначыў Васіль Шадракоў.

Васіль Уладзіміравіч упэўнены: не толькі якасная вучэбная падрыхтоўка важная, але і гарманічнае развіццё асобы маладых людзей так- сама. Нягледзячы на шэраг праблем, ён заўсёды знаходзіць час на размовы з навучэнцамі. Тыя паважаюць свайго дырэктара, давяраюць яму. I тэта нядзіўна. За плячамі трыццацісямігадовы стаж работы, а ён па-ранейшаму поўны сіл і знаходзіцца ў цэнтры ўсіх падзей. Спакойны, з сур’ёзным, але добрым поглядам, для кожнага выпускніка і для цяперашніх навучэнцаў ён быццам надзейны праваднік у дарослае жыццё, які дапамагае ім уладкавацца ў грамадстве.

Як кіраўнік Васіль Шадракоў шмат увагі ўдзяляе таксама інавацыйнай, эксперыментальнай дзейнасці ва ўстанове. Выкладчыкі і майстры ліцэя ўдзельнічалі ў распрацоўпы новых прафесійных стандартаў адукацыі па спецыяльнасці “Слесар па кантрольна-вымяральных прыборах і аўтаматыцы”, вучэбна-плануючай дакументацыі па прафесіі “Лабарант хімічнага аналізу”, а таксама шэрага іншых хімічных спецыяльнасцей. Ва ўстанове рэалізавалі эксперыментальны праект па выяўленні прафесійных намераў школьнікаў. Зараз тут праводзіцца прафесійная падрыхтоўка старшакласнікаў гарадскіх агульнаадукацыйных школ. У планах — пачаць весці гэтую падрыхтоўку па модульнай сістэме.

— Поспех установы хаваецца за яе дынамічным развіццём. Трэба пастаянна ісці ў нагу з часам, улічваць змены ў навучанні і выхаванні, — перакананы Васіль Шадракоў. — Але мы цэнім нашу гісторыю, таму сталі ініцыятарамі стварэння на базе ліцэя му­зея рэгіянальнай прафтэхадукацыі. Сёння ў музейных экспазіцыях сабрана дакладная інфармацыя аб усіх установах прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці, — дадаў Васіль Уладзіміравіч.

Дарэчы, пад кіраўніцтвам Васіля Шадракова ў сучаснай гісторыі прафліцэя № 7 з’явілася нямала дасягненняў. Установа неаднаразова выходзіла ў лідары адпаведнага абласнога працоўнага спаборніцтва, а ў 2012 годзе прызнавалася лепшым прафліцэем вобласці. Навучэнцы тут пастаянныя прызёры абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў. Шматлікія майстры і выкладчыкі маюць званне выдатніка адукацыі, з’яўляюцца лаўрэатамі конкурсу “Лепшы па прафесіі”.

Пра значную дзейнасць у сферы адукацыі яскрава гавораць і асабістыя ўзнагароды Васіля Уладзіміравіча. Гэты таленавіты кіраўнік быў адзначаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі і мясцовых выканаўчых улад, на­грудным! знакам! “Выдатнік адукацыі” і “Выдатнік прафтэхадукацыі БССР”. Аднак, як і належыць кіраўніку, пра ўласныя ўзнагароды Васіль Шадракоў казаць не любіць. Разам са сваім творчым, ініцыятыўным калектывам ён проста імкнецца да таго, каб ліцэй быў другім домам для навучэнцаў.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.