Сакавiцкi кантакт тэатра і публікі

Бунцэвіч, Н. Сакавіцкі кантакт тэатра і публікі / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2019. — 23 сакавіка. — С. 1, 2. 

Гэтымі днямі ў Магілёве адкрыўся чарговы Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М@рт.кантакт”. Ён праходзіць ужо ў 14-ты раз і за тэты час паспеў выпрацаваць добрыя традыцыі, адна з якіх — тэрміны правядзення. Пачатак заўсёды прыпадае на 21 сакавіка — Міжнародны дзень тэатраў лялек. А фінальны акорд гучыць акурат 27-га — у Міжнародны дзень тэатра. Але “кантактуюць” на гэтым фестывалі не толькі людзі і лялькі. Самае важнае — кантакт публікі з мастацтвам.

Пра тое, як публіка падгрымлівае гэты фэст і, шырэй, тэатральнае мастацгва ўвогуле, шмат гаварылася на прэсканферэнцыі, якая папярэднічала форуму. Як падкрэсліў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, грошы ад рэалізацыі квіткоў на “М.@рт.кантакт” пакрываюць 60 працэнтаў агульных фестивальных выдаткаў. Гэта надзвычайны вынік, які можна параўнаць хіба са “Славянскім базарам у Віцебску”. Аднак там важныя для грамадства і культуры, аде апрыёры несамаакупныя праекты ўраўнаважваюцца камерцыйна паспяховымі канцэртамі зорак.

На “М@рт.кантакце” такога падзелу няма. За­дача Міністэрства культуры, як паўгарыў Юрый Бондар — падтрымліваць некамерцыйнае мас­тацтва Беларусь Але адной толькі бюджэтнай дапамогі было б замала. Прыемна, што гледачы цікавяцна театральным форумам, і тета дапамагае выбудоўваць перспектыўную фестивальную мадэль.

Увоіуле, увага айчыннай публікі да тэатральнага мастацтва апошнім часам расце. Як сведчыць статыстыка, летась у тэатрах Беларусі пабывала на 60 тысяч гледачоў больш у параўнанні з мінулым годам.

Уласна адкрыццё магілёўскага форуму, бы тая мазаіка, складалася з розных пазлаў. Быў і духавы ансамбль на вуліцы перад будынкам тэатра. 1 альтэрнатыўная музычная “ўверцюра” на сцэне: праход аргыстаў у белых касмічных скафандрах з бочкамі-барабанамі праз залу, дудзенне ў доўгія трубы, якія нагадваюць альпійскі рог, але зроблет з вытворча-побытавай “арматуры”.

А разам з тым — афіцыйныя і неафіцыйныя прам вы. I цудоўнае візуальнае адлюстраванне фестывальна дэвіза: “Класіка і сучаснасць”. Быўіалмысловыфантазі на-старадаўні строй вядучай, і спраўныя скокі на хадул вядучага. Фестываль адкрыўся! А цуд кантакту мастаіп з публікай будзе несупынна адбывацнд да наступнай с рады.