Год плёну і поспехаў

Год плёну і поспехаў : справаздача Магілёўскага аддзялення СПБ // Магілёўскія ведамасці. — 2019. — 24 декабря. — С. 11. 

Чым увогуле займаюцца магілёўскія пісьменнікі? I што яны робяць у сваіх творчых суполках? Зрэшты, гэтае пы­тание цікавіць не толькі про­стых грамадзян, але і саміх літаратараў! Таму гадавая справаздача Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ўжо паспела зрабіцца добрай традыцыяй.

Вось і ў гэтым снежні магілёўскія творцы сабраліся, каб выявіць, што зроблена ў мінулым годзе і што патрэбна зрабіць у наступным.

«Гэты год быў проста неверагодна плённы», — зазначыў падчас справаздачы старшыня Магілёўскага аддзялення СПБ Алесь Казека.

I сапраўды, члены Магілёўскага аддзялення на працягу года паспелі выпусціць у свет аж 13 аўтарскіх кніг — ад гумару і фантастыкі да сур’ёзных ваенных твораў і інтымнай лірыкі. Пабачыў свет альманах «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная» — таксама своеасаблівая творчая справаздача. Калектыў аддзялення «падрос» да 41 чалавека. 21 лістапада на чарговым пасяджэнні Прэзідыума ГА СПБ прыняты ў члены Са­юза пісьменнікаў Беларусі: Драбышэўская Надзея і Какорыч Віктар, перайшоў з Віцебскага аддзялення Рыгор Лазуркін.

Магілёўскія пісьменнікі правялі шмат літаратурных сустрэч з чытачамі — асабліва вызначыліся тут Жанна Міус, Уладзімір Ясеў, Наталля Ніканчук, Мікола Леўчанка. Нельга не ўзгадаць і пра літаб’яднанне «Натхненне», кіраўнік якога На­талля Міхальчук рэгулярна запрашае пісьменнікаў на творчыя сустрэчы са студэнтамі МДУ імя А.А.Куляшова. А колькі было прэзентацый кніг, выступленняў на рэспубліканскіх мерапрыемствах накшталт Дня пісьменства ці Мінскай кніжнай выставы!

Але ж былі мерапрыемствы і не зусім тыповыя (але ўсё роўна вельмі прыемныя). Так, Алесь Казека ў радзільным доме павіншаваў з Днём матулі жанчын, якія нарадзілі дзяцей падчас гзтага свята. Старшыня адзялення прыняў удзел і ў адкрыцці бюста Алеся Адамовіча.

Пашанцавала магілёўскім літаратарам і з літаратурнымі конкурсам!. Так, Алена Кісель атрымала Дыплом 1-й ступені на міжнародным конкурсе «Русский Гофман». А ў рэспубліканскім конкурсе «Бацькаўшчына свет­лая мая» творчая суполка магілёўскіх літаратараў увогу­ле здолела заваяваць поўны камплект дыпломаў розных ступеняў! Аддзяленне так­сама актыўна ўдзельнічала ў правядзенні шматлікіх іншых конкурсаў: тут і «Пісьмянкоў луг», і конкурс, прысвечаны памяці А. Куляшова, і электронны конкурс фантастыкі…

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці ў 2019 годзе А.М.Казека назваў міжнароднае супрацоўніцтва — не дзіўна, калі ўлічваць, што менавіта ў гэтым годзе ў Магілёве прайшоў Пленум пісьменнікаўСдюзнай дзяржавы. Выбар горада не будзе здавацца выпадковым, калі ўспомніць, што магілёўскія пісьменнікі рэгулярна ўдзельнічаюць у міжнародных мерапрыемствах з рускімі калегамі, стасуюцца праз тэлемасты, разам арганізуюць конкурсы і акцыі памяці.

Плённую працу членаў аддзялення адзначылі і на дзяржаўным узроўні — нездарма ў 2019 г. многія з літаратараў былі ўзнагароджаны прэміямі і ганаровымі граматамі. Напры- клад, Ніну Кавалёву і Міколу Салаўцова назвалі «Чалавекам года-2018», Вольга Бялова і Алё­на Беланожка атрымалі спецы- яльную прэмію аблвыканкама, Алена Кісель стала лаўрэатам прэміі Магілёўскага гарвыкан- кама «Дасягненне» ў галіне літаратуры. Былі ўзнагароджаны пісьменнікі і граматамі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў.

На справаздачы аддзя­лення прысутнічала намеснік начальніка ўпраўлення СМІ і па справах моладзі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Меншыкава Таццяна Фёдараўна. Яна адзначыла, што супрацоўніцтва літаратараў і галоўнага ўпраўлення ідэалогіі штогод узмацняецца. Ішла размова і пра сумесныя праекты, і пра тое, што нельга спыняцца на дасягнутым — бо ў 2020 годзе нас чакае Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах!

Па ўсяму відаць, што наперадзе магілёўскіх літаратараў чакае яшчэ адзін цікавы, плённы год, у якім будзе шмат і творчых турбот, і творчых поспехаў.

Шаноўныя калегі, шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2020 годам! Жадаем здароўя вам і вашым блізкім. А яшчэ натхнення і творчага плёну — упэўнена крочыць наперад і ўгору — праз церні да зорак.