Сасноўкiн, У. Юбiлейныя Мiжнародныя Сiманаўскiя чытаннi-2015 / Уладзiмiр Сасноўкiн // Магілёўскія ведамасці. — 2015. — 4 декабря. — С. 4.
Міжнародныя Сіманаўскія чытанні — культурная традыцыя Магілёўшчыны. Упершыню чытанні адбыліся ў 1980 годзе, праз год пасля смерці знакамітага рускага савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава.
Сіманаўскія чытанні звязаны з падзеямі пад Магілёвам на Буйніцкім полі на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Знаходзячыся ў акружэнні, у жорсткіх баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі савецкія воіны разам з апалчэнцамі ўтрымлівалі Магілёў («Дняпроўскірубеж«) да канца ліпеня 1941-га. Пра бой на Буйніцкім полі, які адбыўся 12 ліпеня 1941 года, расказаў у сваіх публікацыях,пабыўшытут на другі дзень пасля бою, ваенны карэспандэнт і пісьменнік Канстанцін Сіманаў. Па завяшчанні пісьменніка яго прахразвеяны на Буйніцкім полі пасля смерці К.М. Сіманава ў верасні 1979 года.
27 лістапада ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылося пасяджэнне «круглага стала». Аб жыцці пісьменніка і значэнні яго творчасці вялі размову пісьменнікі з Беларусі і Расіі, грамадскія дзеячы, ветэраны, навукоўцы. Перад прысутнымі выступілі таксама начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Іна Караткевіч, першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, выконваючы абавязкі кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў нашай краіне Віктар Мічурын, дэпутат Смаленскай абласной Думы Ніна Кулікоўскіх, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, старшыні Магілёўскага і Віцебскага абласных аддзяленняў гэтага творчага саюза Уладзімір Дуктаў і Тамара Краснова-Гусачэнка. Госці Магілёва і моладзь абласнога цэнтра прынялі ўдзел у літаратурна-музычнымвечары «Шчыра Ваш, Канстанцін Сіманаў…», які адбыўся ў кінатэатры «Радзіма». Расійскія пісьменнікі сустрэліся са шматлікімі прыхільнікамі іх творчасці ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна. 28 лістапада расійскія і беларускія пісьменнікі наведалі Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. У Магілёўскімдзяржуніверсітэце імя Аркадзя Куляшова старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінецпавёў шчырую размову ў асяроддзі студэнцкай літаратурнай гасцёўні.
Сёлета да літаратурных чытанняў Смаленская абласная арганізацыя Саюза пісьменнікаў Расіі, Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі, Магілёўскае гарадское аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» пры падтрымцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі правялі Міжнародны літаратурны конкурс на лепшыя творы малой прозы, паэзіі і пераклады, прысвечаны 100-га-доваму юбілею Канстанціна Сіманава і 70-годдзю Вялікай Перамогі. Конкурс праходзіў з першага ліпеня па першае лістапада, у ім прынялі ўдзел звыш пяцісот паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў. Сярод пераможцаў шмат грамадзян Расійскай Федэрацыі. Таццяна Сіманава, Улазімір Каралёў, Анастасія Самафралійская са Смаленска, якія сёлета асабіста прыехалі з іншымі расійскімі літаратарамі на Сіманаўскія чытанні, у шэрагу многіх пераможцаў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі ўзнагароды — дыпломы і кнігі. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец уручыў галоўную ўзнагароду творчага саюза — ганаровы знак «За вялікі уклад у літаратуру» старшыні Смаленскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Расіі Алегу Дараганю і старшыні Магілёўскага гарадскога ад-дзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» Алене Апідовіч.
Удзельнікі чытанняў наведалі мемарыяльны комплекс «Буйнiцкае поле», усклалi кветкi да каменя К.М. Сiманава.