Бібліятэка запраше на лінейку

Зігуля, Н. Бібліятэка запрашае на лінейку : [святочныя літаратурныя сустрэчы на пляцоўках каля бібліятэк горада Магілёва 1 верасня] / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2020. — 1 верасня. — С. 6.

«Восень адмяняецца, няхай жыве 32 жніўня!» — пад такім гарэзлівым дэвізам магілёўскія бібліятэкі звяртаюць на сябе ўвагу дзятвы. Святочныя літаратурныя сустрэчы пройдуць на пляцоўках каля бібліятэк імя Карла Маркса на вуліцы Першамайскай № 9 на вуліцы Дзімітрава, а таксама ў сацыяльных сетках. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць праверыць свае веды ў літаратурных віктарынах, разнастайных чэленджах, гульнявых праграмах.

— Такі фармат зносін з нашым чытачом мы паспрабуем выкарыстаць упершыню, — адзначае загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена ШЭПЕЛЕВА. — Мы вырашылі зрабіць своеасаблівую бібліятэчную лінейку, каб падарыць нашым чытачам яшчэ адзін летні дзень. У сацсетках мы падрыхтавалі анлайн-віншаванне ад літаратурных герояў, вясёлыя гульні, нясумныя заняткі.

Наогул магілёўскія бібліятэкі былі на сувязі з чытачамі ўсё лета. Яны праводзілі літаратур-ныя мультсеансы, кніжныя гонкі, арт-заняткі, гульнятэкі, анлайн-віктарыны. Часцей за ўсё іх удзельнікамі станавіліся вучні пятых-восьмых класаў, а таксама дзеці дашкольнага ўзросту і першакласнікі, якія прыходзілі на сустрэчы разам з бацькамі.

— Мы зацікаўліваем нашых патэнцыйных  чытачоў клубамі і аб’яднаннямі, якія працуюць у структуры цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва, — кажа Алена Шэпелева. — Уся гэта інфармацыя ёсць і на § нашым сайце. Там жа можна знайсці падборку в кніг па выхаванні дзяцей і арганізацыі навучальнага працэсу.

Дарэчы, 1 верасня ў парку Падніколле і ў скверы 40-годдзя Перамогі пройдуць таксама агульнагарадскія святы, прысвечаныя Дню ведаў.

Нэлі ЗІГУЛЯ.