«Мова» па-магілёўску : арт-аб’ект / Галіна Хітрыкава // Магілёўскія ведамасці. — 2020. — 16 чэрвеня. — С. 16.
Арт-аб’ект «Мова» ўсталявалі ў Магілёве на Траецкай набярэжнай. У бліжэйшым часе каля інсталяцыі плануюць стварыць сетку бясплатнага Wi-Fi ад А1, якая i з’яуляецца ініцыятарам яе паяўлення ў абласным цэнтры.
«Арт-аб’екты задумвалкя як аб’ёмна-прасторавыя тэкставыя інсталяцыі, якія літаральна служаць месцам камунікацыі, дзе кожны можа ўтульна размясціцца на рознакаляровых ліарах. Колер кожнай з ix невыпадковы: пры распрацоўцы спалучэнняў ул1чвалася мноства ўніальных мясцовых асаблівасцяў, таму «Мова» Магілёва непаўторная. Гэтак жа як i Брэста, Гомеля, Віебска, Гродна i Мінска. Hi ў адным з гарадоў адценні не паутараюцца», — распавёў аўтар iнсталяцый, вядомы беларускі скульптар Павел Вайніцкі.
У інтсаляцыі для Магілёва выкарыстаны зялёны, блакітны, жоўты, чырвоны i чорны колеры. «Такая гама нагадвае аб культурных традыцыях i маляўнічых краявдах Магілёушчыны: дасягненнях мясцовай школы дойлідства, культавых пабудовах храмаў мінулых стагоддзяў, векавых традыцыях іканапісу i разьбы па дрэве, з’яуленні аднаго з першых гарадмкіх тэатраў краіны, стромкіх берагах Дняпра», — адзначыў начальник аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.