30 яскравых гадоў!

30 яскравых гадоў : 26 снежня 1990 года выйшаў першы нумар абласной газеты «Магілёўскія ведамасці» // Магілёўскія ведамасці. — 2020. — 26 снежня. — С. 1, 4. 

26 снежня 1990 года выйшаў у свет першы нумар абласной газеты «Магілёўскія ведамасці».

У 2020 годзе выданне адзначае сваё 30-годдзе. Газета стала своеасаблівай гістарычнай пераемніцай «Магілёўскіх губернскіх ведамасцяў», якія выходзілі ў Магілёўскай губерні ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя.

Першапачаткова заснавальнікам новай абласной газеты з’яўляўся Магілёўскі абласны Савет народных дэпутатаў, праз некаторы час заснавальнікам выступіў Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Новая гісторыя «МВ» — гэта тры дзесяцігоддзі яркага і годнага асвятлення жыцця як рэгіёна, так і за яго межамі.

Задумвалася новае выданне як штотыднёвік, праграма якога была простая і разам з тым складаная: спрыяць развіццю дэмакратыі і галоснасці, гуманізацыі і маральнаму адраджэнню грамадства, пабудове прававой дзяржавы… ІІІто не страціла сваёй актуальнасці і цяпер.

«Не будуць абыдзеныя ўвагай такія важныя праблемы, як пераадоленне наступстваў чарнобыльскай катастрофы, рашэнне сацыяльных пытанняў, якія ўзнікаюць у сувязі з пераходам да рынку, многія іншыя простыя і складаныя жыццёвыя праблемы», — гаварылася ў «Слове да чытачоў», апублікаваным у №1 «Магілёўскіх ведамасцяў», увесь гана- рар якога калектыў рэдакцыі пералічыў Магілёўскаму дзіцячаму дому для дзяцей дашкольнага ўзросту, які дзейнічаў у той час.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі «Магілёўскія ведамасці» старапіся апраўдаць падтрымку і адданасць чытачоў, кіруючыся іх парадамі, падказкамі, заўвагамі, прапановамі, крыгычнымі выказваннямі.

Першым рэдактарам газеты быў яркі, таленавіты журналіст і ўмелы арганізатар Рыгор Леанідавіч Кісель, які пасля ўзначальваў Белтэлерадыёкампанію і ЗАТ «Другі нацыянапьны тэлеканал» (АНТ).

Газета мужала разам з Рэспублікай Беларусь, актыўна ўдзельнічала ў яе станаўленні як незапежнай суверэннай дзяржавы. Заўсёды трымала і трымае на «вастрыі пяра» важныя і знакавыя падзеі, якія тычацца жыцця краіны.

Яркім перыядам газеты была сярэдзіна 1990-х гадоў, калі разавы тыраж выдання дасягаў унушальных для сённяшняга дня амаль 100 тысяч асобнікаў. Гэта было пераканаўчым паказчыкам творчага пошуку журналісцкага калектыву «МВ». Закладзеныя традыцыі рэдакцыя імкнецца працягваць і прымнажаць.

РЛ.Кісяля на пасадзе галоўнага рэдактара змяніў яго намеснік — Барыс Арсенцевіч Лагоўскі, які ўзначальваў выданне на працягу 10-годдзя.

Затым на пасадзе галоўнага рэдактара з 2005 па 2019 г. упэўненым курсам па бушуючым моры жыцця «Магілёўскія ведамасці» вяла Святлана Аляксандраўна Шутава, стаўшая затым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Газета «Магілёўскія ведамасці» — шматразовы пераможца абласнога спаборніцтва сярод СМІ Магілёўшчыны, неаднаразова станавілася лаўрэатам і была пераможцам прэстыжнага Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара».

У 2013 годзе газета «Магілёўскія ведамасці» стала базавай платформай для стварэння КВУП «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці», якое аб’яднала тры абласныя друкаваныя выданні: «Магілёўскія ведамасці», «Магілёўская праўда», «Дняпроўская нядзеля».

Таксама ў склад агенцтва ўваходзіць новы, сучасны медыяпрадукт — інфармацыйны інтэрнэт-партал MogilevNews.by, зарэгістраваны ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь як самастойнае сеткавае выданне.

Газета «Магілёўскія ведамасці» з’яўляецца вядучым друкаваным выданнем вобласці і аднайменнага інфармагенцтва.

Зараз галоўны рэдактар агенцтва — Ірына Іванаўна Петрусевіч.