Разам да бяспекі дзяцей

Сінькевіч, Г. Разам да бяспекі дзяцей : пашыранае пасяджэнне абласнога бацькоўскага актыву адбылосяў Магілёве / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2021. — 2 снежня. — С. 11.

Пашыранае пасяджэнне абласнога бацькоўскага актыву адбылося ў Магілёве.

Законныя прадстаўнікі навучэнцаў, педагогі, спецыялісты розных устаноў і ведамстваў абмеркавалі актуальныя пытанні выхавання дзяцей. Анлайн-мерапрыемства прайшло ў рэжыме канструктыўнага дыялогу. Дарэчы, асаблівая ўвага падчас гутаркі была ўдзелена значнасці інтэграцыі намаганняў сям’і, педагогаў і прадстаўнікоў іншых сацыяльных інстытутаў у арганізацыі бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей.
— Паранейшаму важным застаецца далучэнне навучэнцаў да масавай карыснай занятасці. Таксама неабходна да кожнага дзіцяці шукаць індывідуальны падыход. Мы пастараліся даць бацькам і педагогам пэўныя маркеры адносна таго, на што звяртаць увагу, каб засцерагчы дзяцей ад уплыву новых негатыўных маладзёжных субкультур. Наша агульная задача — зачапіць дзяцей за будучыню, матываваць іх на пазітыў. Для гэтага трэба своечасова ўбачыць душэўныя крызісы дзяцей, аказаць дапамогу ў іх пераадоленні. Бо часта менавіта крызісныя станы становяцца тым каталізатарам, які прыводзіць падлеткаў да алкагалізму, наркаманіі, здзяйснення злачынстваў і нават гібелі. Не дапусціць усяго гэтага можна толькі праз інтэграцыю намаганняў і канкрэтныя алгарытмы дзеянняў, — адзначыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама І.М.Кускова.
Адметна, што, акрамя тэматычнага абласнога бацькоўскага сходу, у рэгіёне прайшоў і шараг іншых падобных мерапрыемстваў. Ва ўстановах адукацыі адбылася абласная міжведамасная акцыя «Пагавары з дзіцем». Таксама быў арганізаваны абласны міжведамасны інструктыўны семінар, дзе адпаведныя рэкамендацыі атрымалі кіраўнікі і педагагічныя калектывы інтэрнатных устаноў і ўстаноў прафесійнай адукацыі.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.