Варта пачытаць!

Малініна, Т. Варта пачытаць! : [прэзентацыя альманаха Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўё. Магілёўшчына літаратурная»] / Таццяна Малініна // Літаратура і мастацтва. — 2021. — 3 снежня. — С. 2.

УМагілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова адбылася прэзентацыя альманаха Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная». Удзельнікі пазнаёміліся з новым зборнікам паэзіі, прозы, публіцыстыкі.

— Наш альманах прысвечаны Году малой радзімы, Году народнага адзінства і 15-годдзю ўтварэння Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ. Яго рыхтавалі амаль два гады, — зазначыў рэдактар-укладальнік выдання, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека. — Перакананы, чытачу будзе прыемна сустрэцца як са сталымі аўтарамі, за літаратурнай творчасцю якіх аматары роднага слова сочаць не адзін год, так і з маладымі таленавітымі творцамі. Пісьменніцкае слова ўплывае на фарміраванне асобы, выхаванне маладога пакалення, прывіццё высокіх маральных якасцей выхоўвае любоў да Радзімы.

Таццяна МАЛІНІНА