Зігуля, Н. На дваццаці пляцоўках / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2022. — 10 мая. — С. 5. Сотні магіляўчан прыйшлі раніцай 9 Мая з кветкамі, паветранымі шарамі, сцяжкамі, каб прывітаць удзельнікаў парада-шэсця на вуліцы Першамайскай. Менаві а яно стала цэнт альнай падзеяй вялікага свята ў Магілёве.
Па традыцыі ўсё пачалося з урачыстага маршу воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона, потым калона рушыла на плошчу Славы да Вечнага агню. На жаль, моцна адчувалася, як мала стала ветэранаў. Самыя стойкія з іх таксама ўзялі ўдзел у свяце. Іх урачыс а правезлі на рэтра-аўтамабілях па цэнтральнай вуліцы горада.
На пло чы Славы адбыўся мітынг з ускладаннем вянкоў і кве ак да Вечнага агню. — Нашы бацькі і дзяды падарылі нам гэтае вялікае свята, — падкрэсліў пад час выступлення старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль ІСАЧАНКА. — І наш галоўны абавязак — захаваць яго і перадаць нашым дзецям і ўнукам. На жаль, усё менш становіцца ветэранаў, але, як паказвае жыццё, мы пачынаем яшчэ больш трапятліва адносіцца да іх заваёў, разумеем, як важна захаваць праўду пра вайну. Мы жывём у квітнеючай незалежнай Беларусі і гэым абавязаныя нашым гераічным продкам.
На плошчы Славы адбыўся маштабны канцэрт «Вечная слава Героям!», пасля якога свята перамясцілася на плошчу Адзінства, дзе адбыўся яшчэ адзін канцэрт — «Гэтых дзён не змоўк не слава».
Наогул, учора ў Магілёве святочныя мерапрыемствы праходзілі больш чым на 20 адкрытых пляцоўках.
На пярэдадні Магілёў і раённыя цэнтры вобласці далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Запалі агонь у сваім сэрцы». На мемарыяльных комплексах у абласным цэнтры, Слаўгарадзе, Бялыні ах, Чавусах адбыліся мітынгі з удзелам прадстаўнікоў улады, актывістаў БРСМ, працоўных калектываў.