Інтэрактыўны праект «Пушкін-цэнтр» : [дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна] // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 21 кастрычніка. — С. 2.
Інтэрактыўны праект «Пушкін-цэнтр» рэалізуюць у Магілёве да 2023 года. Ён з’явіцца на базе дзіцячай бібліятэкі-філіяла імя А. С. Пушкіна. «Інтэрактыўны праект будзе створаны на базе бібліятэкі на сродкі гранта, які мы выйгралі за перамогу ў конкурсе фонду “Рускі свет”, — адзначыла загадчыца ўстановы культуры Ганна Шувалава. — Грошы пойдуць на набыццё выставачнага комплексу, які размесціцца ў фае нашай установы. У ім будуць прадстаўлены музейная калекцыя пушкініяны, новыя кнігі — перавыданні твораў рускага класіка, роставыя лялькі казачных герояў. Акрамя таго, будзе зроблена інтэрактыўная карта з адлюстраваннем мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю пісьменніка, і мегагульня па сюжэтах пушкінскіх казак». У праект таксама ўвойдзе шэраг культурна-масавых мерапрыемстваў для розных узроставых катэгорый: экскурсіі, акцыя ў сацыяльных сетках #Беларусьчытае Пушкіна, арт-фестываль «Пропуск у Лукамор’е» і пад.