Дзіўны свет анімацыі

Юркевіч, Н. Дзіўны свет анімацыі / Настасся Юркевіч // Культура. — 2022. — 22 кастрычніка. — С. 12. 

Для ўдзелу ў фестывалі заяўлены 174 фільмы з 44 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Сярод навічкоў — рэжысёры з Алжира, Ганы, Малайзіі, Нігерыі, Новай Зеландыі, Саудаўскай Аравіі, Ямайкі. Відавочна, форум становіцца сусветнай пляцоўкай для дэманстрацыі і папулярызацыі дасягненняў у галіне анімацыйнага кіно, добрай нагодай для абмену міжнародным культурным досведам, а таксама творчым спаборніцтвам, якое адкрывае новыя імёны.

УСЁ ТОЛЬКІ ПАЧЫНАЕЦЦА

26 кастрычніка пройдзе ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Запланаваны майстар-клас “Усё пачынаецца з сям’і”, прысвечаны Году гістарыч-най памяці. Імпрэзу зладзідь педагог дзіцячай анімацыйнай студыі Diggle club Анастасія Клачкова. Правядзе “ўрок” пад назвай “Анімацыя ў тваім смартфоне” і рэжысёр, прадзюсар, загадчык кафедры анімацыі і мультымедыя Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры Сяргей Струсоўскі. Таксама адбудзецца рэтраспектыва фестывальных фільмаў мінулых гадоў “Залатая калекцыя «Анімаёўкі»” і спецыяльны паказ сёлетняй праграмы “Анімацыя кінастудыі «Беларусьфільм»”. У кінатэатрах “Космас” і “Радзіма” стартуюць першая і другая части конкурснай праграмы. Дарэчы, да прагляду журы абрала 40 самых цікавых фільмаў з 20 краін свету.

МАЙСТАР — КЛАС!

27 кастрычніка арганізуюць творчыя сустрэчы з рэжысёрам Сяргеем Струсоўскім і акцёрам, заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктарам Васільевым. Пройдзе і імправізаваная лекцыя “Гісторыя спроб распавесці гісторыю” расійскага аніматара, рэжысёра студыі анімацыйнага кіно “Млын”, сцэнарыста, пераможцы “Анімаёўкі-2021” у намінацыі “Найлепшы рэжысёр анімацыйнага фільма» Антона Дзьякава. Анлайн эладзяць унікальны майстар-клас “Як ажываюць анімацыйныя героі” ад Іны Яўланнікавай — рэжысёра анімацыйнага кіно (напрыклад, стужак “Белка і Стрэлка”, “Чабурашка. Пераезд”), уладальніка прэмій “Залаты арол”, “ТЭФІ-KIDS” за найлепшы мультфільм.

ЦІШЫНЯ НА ПЛЯЦОЎЦЫ!

Заключны дзень форуму парадуе майстар-класам “Стварэнне анімацыйных серыялаў” рэжысёра-аніматара, кіраўніка казахскай студыі Dala Animation Дылыната Рахматуліна. He менш займальным стане майстар-клас па працы з тукам “Цішыня напляцоўцы!” беларускага рэжысёра анімацыйнага і ігравога кіно Алены Туравай. Таксама адбудзецца творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі Эдуардам Ханком. Завершыцца дзень дэманстрацыяй фільмаў-пераможцаў фестывалю.

А СУДДЗІ ХТО?

Ацэньваць работы будуць сапраўдныя эксперты. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, прафесар Усерасійскага дзяржаўната інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава, мастак-аніматар Леанід Носыраў стане старшынёй журы конкурсу анімацыйных фільмаў. Суддзяў секцыі анімацыйнай творчасці ўзначаліць Таццяна Кубліцкая — член Беларускага саюза маста-коў, рэжысёр, мастак-пастаноўшчык студыі анімацыйных фільмаў “Беларусьфільм”. За конкурс дзіцячай выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці адказвае Сяргей Сотнікаў — мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Арганізатары, сярод якіх Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, гатовыя здзіўляцьжуры іўсіх прыхільнікаў форуму новымі работамі таленавітых аніматараў. Міжнародны фестываль “Анімаёўка-2022”, які адзначае 25-гадовы юбілей, чакае гасцей!

Настасся ЮРКЕВІЧ