Мажарын, А. Мода — гэта не пра адзенне, а пра людзей… : [гутарка з навучэнцам МДКІ А. Мажарыным] / Антон Мажарын ; гутарыла Алена Шаркова // Культура. — 2022. — 25 чэрвеня. — С. 13.
Пішу пра творчасць маладога дызайнера адзення Антона Мажарына, заснавальніка аўтарскага брэнда, двойчы стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных кавучэнцаў і студэнтаў, пераможцы шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, удзельніка фестываляў сучаснай моды і ўладальніка дыпломаў за аўтарскія калекцыі адзення.
Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў заўсёды меў асаблівае аблічча, унікальныя традыцыі і талена-вітыхнавучэнцаў, здольных і падтрымаць спадчыну, і прапанаваць новыя ідэі, ажыццявідь адмысловыя справы. Сярод таленавітых навучэнцаў каледжа — і Антон Мажарын. Ён валодае значным творчым патэнцыялам, настойлівым характарам і мэтанакіраванасцю — менавіта тэта і дапамагае яму дасягаць вынікаў. А вынікі ўражваюць.
ФЕСТЫВАЛІ, КОНКУРСЫ, ПЕРАМОГІ
Антон удзельнічаў у абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу “ТехноЁлка”, па выніках якога атрымаў дыплом III ступені; у арт-праекце “Асновы”, прысвечаным 100-годцзю УНОВІСу; у VII Міжнарод-ным конкурсе “Музыкальная шкатулка” (намінацыя “Фатаграфія”), дзе атрымаў дыплом лаўрэата II ступені.
Малады дызайнер з поспехам прайшоў усе этапныя іспыты XXIX Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Мельница моды”, па вышках якога ўзнагароджаны дыпломам II ступені.
Антон стаў удзельнікам фіналу фестывалю моды Fachion Infection у Вільні (Літва), удзельнікам форуму Міжнароднай еўрапейскай школы дызайну “Взгляд в будущее”, прыняў удзел у паўфінале XIII Міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў “Русский силуэт”. На II Міжнародным фестывалі сучаснай моды “Линия севера” Антон Мажарын узнагароджаны дыпломам II ступені (конкурс “Почерк”, намінацыя “Событие”).
Як пераможца фестывалю-конкурсу моды і фота “Мельница моды” Антон Мажарын стаў удзельнікам Рэспубліканскіх мерапрыемстваў у г.Мінску, прысвечаных 80-годдзю сістэмы прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Антон удзельнічаў у адукацыйным выездзе ў г.Брэст з наведваннем Дамоў моды “Nikolai Morozov”, “Alena Goretskay”, “Papilio”.
На VII Міжнародным фестывалі-конкурсе сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці “Апельсиновая береза”, які праходзіў у Оршы, у намінацыі “Театральное йскусство”Антон Мажарын стаў уладальнікам Гран-пры.
Сур’ёзных творчых поспехаў Антон дасягнуў, прайшоўшы ўсе этапы XXVII Міжнароднага конкурсу маладых дызайнераў “Адмиралтейская игла” (Санкг-Пецярбург, Расійская Федэрадыя) і атрымаўшы дыплом лаўрэата I ступені ў намінацыі “Avant-garde” і правы на стажыроўку ў Італіі.
I тэта яшчэ не ўсё. Антон Мажарын — стваральнік трох калекцый адзення і заснавальнік аўгарскага брэнда!
МАЛЯВАННЕ ЯКАДХЛАННЕ
— Раскажы пра сваю сям’ю. Ці падтрышіваюць цябе бацькі ў творчых памкненнях?
— Нарадзіўся я ў простай сям’і, дзе ў першую чаргу шануюць працу і адказнасць у працы. Менавіта сям’я мяне навучыла сур’ёзнаму стаўленню да справы. Сям’я мне дала цудоўнае выхаванне і падтрымлівае мяне ва ўсім. Асаблівы чалавек у маім жыцці — бабуля, яна прышчапіла мне любоў да мастацтва і моды.
— Ці думаў ты ў дзяцінстве, што звяжаш сваю прафесійную дзейнасць менавіта з дызайнам, творчасцю?
— Я быў спакойным хлопчыкам, бацькі казалі, што мяне заўсёды цягнула да ўсяго новага, я і цяпер такі. Пачаў маляваць, як толькі навучыўся трымаць аловак і пэндзлік, любіў гуляць у кубікі, збіраць канструктары.
Я думаў, што буду займацца творчасцю, хадзіў на бальныя танцы, займаўся спортам, але маляванне — тэта асаблівае захапленне, адхланне: Я маляваў на ўроках у школе. У 12 гадоў пачаў упарта і свядома займацца творчасцю, пазней упадабаў прафесійны спорт і ніколі не пашкадаваў пра гэта.
— Чым захапляешся акртя дызайну, малявант?
— У вольны ад вучобы час люблю чытаць, у асноўным гэта сусвешая класічная літаратўра. 3 апошняга прачытанага — Паўла Каэлья “Пераможца застаецца адзін”. Але ўсё ж часцей я малюю, для мяне творчасць — адпачынак. Яшчэ падабаецца бавіць час з сябрамі за кубкам кавы ў кавярні. Каб падзарадзіцца, магу схадзідь на якую-небудзь выставу ці ў кіно, тэатр.
I РАДАСЦЬ, I СПАКОЙ
— Што цяпер для цябе творчасць?
— Гэта і радасць, і любоў, і спакой. Працэс творчасці і стварэння калекцыі, рэалізацыі праекта я магу параўнаць з адпачынкам ад усяго зямнога: калі я малюю або ствараю калекцыю, я знаходжуся ў свайго роду вакууме, самнасам з думкамі, з натхненнем.
— Чьш вабіць мода?
— Я зразумеў, што мода — гэта вельмі магутны інструмент, які дазваляе трансліраваць ідэі і фарміраваць меркаванні. Яна цалкам адлюстроўвае свет і ўсё, што ў ім адбываецца. Праз моду можна паказаць усё тое, што хвалюе дизайнера, выказаць душу без слоў.
— Як нараджаюцца ідэі калекцый? Дзе чэрпаеш натхненне?
— Натхненне я знаходжу ў тым, што мяне акружае, бывае, у звычайных дробязях, у гутарках з людзьмі, у прадметах і з’явах. Калі ты хочаш пасля сябе пакінуць след, то трэба выкладвацца, працаваць — і гэта мой допінг.
КАЛЕКЦЫІ
— Раскажы пра свае калекцыі, іх у цябе ўжо тры!
— Першая калекцыя MALEVICH. BY прысвечана мастакам-авангардыстам. Эскізы былі зроблены па матывах твораў Кандзінскага і Малевіча. Спалучэнне рознакаляровых і рознавялікіх геаметрычных фігур утварае пранізаныя ўнутраным рухам ураўнаважаныя асіметрычныя кампазіцыі. Асноўным матэрыялам паслужьша неапрэнавае валакно, на якое метадам друку па японскіх стандартах якасці быў нанесены малюнак.
А вось на другую калекцыю “TAKADA” мяне натхніў непераўзыдзены геній, чалавек-эпоха — ЯПОНСКІ дызайнер Кензо Такада. Я захапляюся яго творчасцю, і пасля смерці мадэльера вырашыў ушанаваць яго памяць. Усе прынты ў калекцыі аўтарскія. Напрыклад, стылізаваныя простыя фігуры нагадваюць традыцыйныя японскія вееры, а прынт з гарлачыкаў і папараці навеяныя карцінамі Анры Маціса, творчасцю якога натхняўся Кензо Такада.
Калекцьм хустак і паланцінаў “Fantazy” падрыхтавана сумесна з мастаком Міо. У аснову прынтаў пакладзены дзіцячая наіўнасць і фантазія. Мы плануем прадаць калекцыю на аўкцыёне 27 ліпеня, а ўсе сродкі накіраваць на рэалізацыю праграмы фонду “Дапамога дзецям”.
БРЭНД
— Напэўна, самае важное дасягненне для цябе — заснаванне аўтарскага брэнда MAZHARYN fashion. Якім чынам нарадзілася новая ідэя і як яна рэалізавалася ?
— Галоўная задача брэнда — даць людзям магчымасць вылучыцца і паказаць ім свабоду яркага колеру і эксперыментаў у вобразах. Гэта брэнд для смелых, крэатыўных і яркіх людзей, якія ў першую чаргу цэняць якасць, індывідуальнасць і камфорт. Галоўная філасофія брэнда — гармонія з самім сабой і з гэтым светам, гармонія ва ўсім, таму і адзенне гарманічнае, простае па форме і кроі. Акцэнт зроблены на аўтарскія прынты, незвычайныя фактуры тканіны, дэталі і якасныя матэрыялы. Прынты вырабляюцца на японское машынах, з японскімі фарбамі.
ІНВЕСТЫЦЫЯ Ў СЯБЕ
— Як успрымаеш свае перамогі? Ці ёсць мяжа ўдасканалення, ці можна спыніцца на нейкім этапе, на нейкай вышэйшай узнагародзе?
— Свае перамогі я ўспрымаю як сур’ёзнае прафесійнае дасягненне. Самая лепшая інвестыцыя — у сябе. А мяжы няма: я веру, што чалавечыя здольнасці бязмежныя.
Безумоўна, я мару стань вядомым дызайнерам, заснаваць свой брэнд ці стаць крэатыўным дырэктарам якога-небудзь буйнога вядомага брэнда. У сферы моды вельмі шмат узнагарод, і, канешне, я буду імкнуцца да іх, але мне здаецца, што найлепшая ўзнагарода для дызайнера адзення — тэта жаданне сусветных моднікаў і модніц апранаць твой касцюм ці сукенку. Мода — тэта ў першую марту не пра адзенне, а пра людзей, іх лесы, пра тое, што нас акружае, і пра ўнутраны свет кожнага чалавека.
— Ты ўжо выпускнік, паспяхова вытрымаў дзяржаўныя іспыты. Што найболъш табе падабаеща ў каледжы, што запомніцца ?
— Каледж даў мне вялікую базу, з якой я пакрочу далей у вялікае жыодё скараць новыя вяршыні. Самае лепшае ў каледжы — непаўгорная тюрчая і працоўная атмасфера.
— Падзяліся, аб чым марыш ?Якім і кім бачыш сябеў будучыні?
— Я цвёрда вырашыў, што мой шлях — мода, і я не збочу з гэтага кірунку.
Алена ШАРКОВА