Магілёўская вобласць

Сцельмашок, А. Магілёўская вобласць / Алег Сцельмашок // Культура. — 2022. — 8 кастрычніка. — С. 10. 

Алег Сцельмашок, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама:

Сучаснае кулыурнае жыццё Магілёўшчыны дынамічнае і разнастайнае. Фарміраванне сучаснай базы ўстаноў дазваляе на высокім узроўні ладзіць міжнародныя і рэспубліканскія культурныя праекты, якія сталі брэндавымі для рэгіёна.

Штогод у вобласці праходзяць міжнародны моладзевы тэатральны форум “М.аrt.контакт”, форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”,фестывальдзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, фестываль народнай творчасці “Вянок сяброўства”, пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”) і іншыя падзеі.

Важным дасягненнем варта лічыць захаваную сістэму адукацыі ў сферы культуры, шырокія магчымасці для развіцця духоўнага і творчага патэнцыялу моладзі. Аб’яднанне ў 2021 годзе музычнага каледжа і каледжа мастацтваў дазволіла сканцэнтраваць падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў і забяспечыць адзіны падыходда адборуталенавітай моладзі.

Юныя выканаўцы заваёўваюць узнагароды шматлікіх конкурсаў, а таксама атрымліваюць заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі — сёлета адзначаны 146 чалавек. Высокімі ўзнагародамі ўшанавана праца работнікаў устаноў культуры. Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь” прысвоена Валянціне Кандраццевай, мастацкаму кіраўніку Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Медуніца” Магілёўскай абласной філармоніі. Медаль Францыска Скарыны ўручаны рэжысёру Палаца культуры вобласці Наталлі Маісеевай. Трупе Магілёўскага абласнога тэатра лялек нададзена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”, а дырэктар установы Уладзімір Андрэеенка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Пры рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі на Магілёўшчыне намаганні ўсіх арганізацый накіраваныя на захаванне, развіццё і эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу рэгіёна, стварэнне належных умоў для ўсебаковага развіцця асобы.