Ідзі і глядзі!

Ідзі і глядзі // Культура. — 2022. — 30 ліпеня. — С. 14.

Рэспубліканская акцыя «Кінаўрокі гісторыі. Ідзі і глядзі!», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці, крочыць па краіне.

Так, у Магілёўскім кінатэатры “Радзіма” да рэспубліканскай акцыі прымеркавалі паказ новай кінакарціны “Падрыў”, якая стала вынікам плённага супрацоўніцтва кінастудыі “Беларусьфільм” і Супрацьміннага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Карціна паведамляе пра падзеі 1945 года. На тэрыторыі вызваленай Беларусі атрады ОСОАВИАХИМа праводзяць работы па маштабнай ачыстцы зямлі ад неразарваных мін і снарадаў. Прайшоўшы тыднёвыя курсы падрыхтоўкі, маладыя дзяўчаты і хлопцы ўласнаручна размініруюць месцы, на якіх зусім нядаўна разгортваліся жорсткія баі.

Па заканчэнні прагля-ду адбылося абмеркаванне карціны. Гледачы дзяліліся сваімі ўражаннямі і задавалі пытанні генеральнаму дырэктару “Беларусьфільма” Уладзіміру Карачэўскаму і здымачнай групе фільма: рэжысёру-пастаноўшчыку Івану Паўлаву, актрысе — выканаўцы галоўнай ролі Дар’і Карпечанкавай.

Тэматычныя кінапаказы, прысвечаныя гераічнаму мінуламу і сучаснасці, ладзяцца ва ўсіх рэгіёнах. У кожнага гледача ёсць магчымасць стаць захавальнікам гістарычнай спадчыны, носьбітам ведаў аб важных падзеях і подзвігах свайго народа, павагі да яго вялікіх здзяйсненняў і годных старонак мінулага.