Пісьменніца з дзіцячай душой

Аўраменка, Н. Пісьменніца з дзіцячай душой / Наталля Аўраменка // Магілёўскія ведамасці. — 2023. — 3 сакавіка. — С. 9.

У Міжнародны дэень роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 г. Магілёва адбылася творчая сустрэча вучняў 4 «Б» класа СШ №19 з Жаннай Міус (Усцінавай) — неардынар-ным і вельмі ўтульным дзіцячым пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і проста прыгожай абаяльнай жанчынай.

Жанна Міус прэзентавала сваю новую кнігу «Панч і Чоха», чытала, дэкламавала на рускай і крынічна-беларускай мове аўтарскія вершы і апавяданні, залучала зацікаўленых дзяцей ў забаўныя гульні, частавала іх канфетамі, дарыла кніжкі і вясёлкавы настрой. Дарослая, здаецца, жанчына з дзіцячай душой і шыкоўным калье з рознакаляровых сашчэпак зачаравала ўсіх. Развітвацца зусім не хацелася.

Калі казаць увогуле пра творчасць Жанны Віктараўны — дзіўна, наколькі яна разнастайная. Амаль кожная яе кніга — гэта новы жанр. I, дарэчы, пісьменніцу нельга назваць строга дзіцячай, бо ў яе творчым арсенале хапае і глыбокіх твораў для дарослай аўдыторыі. Яна з’яўляецца аўтарам дзевяці кніг для дзяцей, трох кніг паэзіі — «Лунный чай», «Інтанацыя», «Мае медуніды»; прозы — «Медвежья принцесса».

Папулярнасць кніг аўтара, якія выходзяць тысячнымі тыражамі, а некаторыя яшчэ і перавыдаюцца, часткова тлумачыцца гарманічным спалучэннем ў іх гумару і маралі, рэальных і створаных фантазіяй герояў, прывабнасцю простай, лёгкай, жывой мовы. Аўтар стварае вясёлыя неалагізмы, уключае ў свае вершы элементы займальнай гульні, што заўсёды так падабаецца дзецям.

Дарэчы, Жанна Міус займае вельмі актыўную сацыяль-ную пазіцыю і ў сукупнасці з іншымі пісьменнікамі таленавіта прадстаўляе Магілёўшчыну на розных мерапрыемствах абласнога і рэспубліканскага маштабу: удзельнічае ў рэспубліканскіх святах, фестывалях, Днях пісьменнасці, праводзіць мноства творчых сустрэч з чытачамі.

У 2019 годзе наша зямлячка стала адным з пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» і была намінавана на Нацыянальную літаратурную прэмію Беларусі.

Наталля АЎРАМЕНКА, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі-філіяла №10 г. Магілёва.