Хітрыкава, Г. Той самы «дылетант» завітаў у Магілёў : [творчая вечарына са знакамітым акцёрам і журналістам Ю. Жыгамонтам] / Галіна Хітрыкава // Магілёўскія ведамасці. — 2014. — 18 июля. — С. 4.
Творчая вечарына са знакамітым акцёрам і журналістам адной з самых папулярных перадач беларускага тэлебачання «Новыя падарожжы дылетанта» Юрыем Жыгамонтам адбылася ў зале гарадской ратушы Магілёва. Сталічны госць адказваў на пытанні магілёўцаў, расказваў пра сябе, а найбольш, безумоўна, пра праект, які неўзабаве адсвяткуе сваё 15-годдзе.
Шэсць з іх Юрый сам падбірае музычнае афармленне да перадач, піша да іх тэксты на аснове гістарычнай даведкі і звестак, якія ён сам збірае ў бібліятэках, архівах, Інтэрнэце, кніжках па гісторыі. Часта выкарыстоўвае і расповеды жыхароў вёсак і мястэчак, пра якія ідзе гаворка.
Звярнуўся Юрый і да магілёўцаў з прапановай адаслаць цікавыя і малавядомыя гісторыі свайго любімага куточка на электронны адрас перадачы. Патрэба ў гэтым ёсць яшчэ і таму, што наступны сезон здымак ён пачне менавіта на Магілёўшчыне.
Падчас сустрэчы папулярны вядучы прызнаўся, што вельмі рады жывому кантакту з гледачамі, таму што ён ужо амаль сем гадоў не працуе ў тэатры, а ўсяго сябе аддае «Новым падарожжам дылетанта».
Сама перадача стала амаль аўтарскай, але э ідэя яе стварэння належыць не Юрыю. А вось вобраз вандроўніка – прапанова яго, дакладней, падчас проб на вядучага Юрый і меў такі выгляд: у капелюшы і доўгім паліто. Потым дадалі акуляры, чорны парасон і сакваяж у стылі рэтра.
3 таго часу Юрый і ходзіць па Беларусі, знаёміцца з яе цікавымі мясцінамі і расказвае пра сённяшніх, а больш пра былых жыхароў вёсачак і гарадоў сваім гледачам. Нягледзячы на даволі сталы ўзрост «Новых падарожжаў дылетанта», аўтарам яе ёсць пра што здымаць новыя перадачы. Такім чынам яны даказваюць, што ў Беларусі досыць помнікаў, і за кожным з іх — неверагодная гісторыя.
Вялікая ж мара Юрыя Жыгамонта — зрабіць серыю выпускаў пра гарады, мястэчкі і вёскі ўсяго былога Вялікага Княства Літоўскага. Здымачная група тэлеперадачы ўжо была ў Смаленску і Беластоку. Але гэта, спадзяецца вядучы, толькі пачатак.
Сустрэча з Юрыем Жыгамонтам была арганізавана па прапанове гарадскога аддзялення «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і Музея гісторыі Магілёва.