Падтрымка і клопат

Сінькевіч, Г. Падтрымка і клопат / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 29 снежня. — С. 5. 

Віншаванні з навагоднімі святамі атрымалі выхаванцы Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі.

Угосці да выхаванцаў вучылішча завіталі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай і намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Балашэнка. Яны падрабязна азнаёміліся з умовамі навучання і пражывання выхаванцаў.

Сёння ў вучылішчы створаны ўсе ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, фізічнага і маральнага развіцця дзяцей. У спецустанове есць актавая, спартыўная і трэнажорная залы, пакоі для выхавання, кабінеты для гурткоў I майстэрні. Сёлета быў пабуданы новы стадыён і зроблены капітальны рамонт інтэрната.

— Зараз у нас вучацца 58 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Кожны трапіў у вучылішча з-за здзяйснення супрацьпраўных учынкаў. Тут падлеткі атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю і набываюць прафесію. Жывуць навучэнцы па распарадку. 3 раніцы да абеду асвойваюць выбраную спецыяльнасць, пасля вучацца ў школе. Па вечарах у іх абавязковая спартыўная і выхаваўчая гадзіны. На выхаванне робім асаблівы ўпор. У гэтым кірунку з дзецьмі пастаянна працуюць выхавальнікі, настаўнікі, майстры вытворчага навучання, псіхолагі, класныя кіраўнікі. Акцэнт робім і на спорце, працы і карыснай занятасці. Абсалютна ўсе выхаванцы наведваюць спартыўныя секцыі. Калі ёсць жаданне, могуць дадаткова займацца музыкай, дэкаратыўна-прыкладной і тэатральнай творчасцю. Рэгулярна далучаем выхаванцаў да працы. Не забываем і пра фарміраванне патрыятычных пачуццяў: возім дзяцей на ваенна-палявыя зборы і экскурсіі, адпраўляемся ў паходы. Імкнёмся закласці ў выхаванцаў правільныя каштоўнасці І арыенціры, — паведэміў дырэктар вучылішча Віталь Лебедзеў.

Увага педагогаў да лесу навучэнцаў прыносіць свае вынікі. Выпускнікі вучылішча становяцца на правільны шлях: працягваюць вучобу, служаць у арміі, працуюць.

— Цяжкія падлеткі таксама нашы дзеці. Хлопцы трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. У гэтым недзе вінаватыя мы, дарослыя, наша недапрацоўка з сем’ямі.

У вучылішчы падлеткі маюць магчымасць навучыцца патрэбнай прафесіі і знайсці сваё месца ў грамадстве, — адзначыў Аляксандр Балашэнка.

Як заўважыў Аляксандр Кадлубай, у спецвучылішчы навучэнцы сапраўды раскрываюць свой патэнцыял. Выхаваўчая падтрымка і клопат дапамагаюць падлеткам сацыялізавацца, яны пачынаюць разумець, што рабіць супрацьпраўныя ўчынкі — гэта не норма, будуюць сваю будучыню на станоўчых прыкладах. Узор для пераймання, патрэбныя словы наказу ў жыцці выхаванцы атрымліваюць І падчас візітаў у рамках акцыі «Нашы дзеці».

— Значнасць акцыі «Нашы дзеці» складана пераацаніць. 3 1995 года гэтая традыцыя жыве і развіваецца, ахопліваючы дабрачыннасцю дзяцей з усёй краіны. У пераднавагоднія дні ніводнае дэіця не павінна застацца без падарунка і добрага настрою. Асабліва клопат патрэбен выхаванцам такіх спецыяльных устаноў, бо ў свой час яны не атрымалі неабходнай увагі ад дарослых. Трэба захаваць іх веру ў цуды. Свята павінна быць у кожнага дзіцяці, — падкрэсліў Аляксандр Уладзіміравіч.

Пасля падрабязнай экскурсіі ганаровыя госці прынялі ўдзел у навагодняй канцэртнай праграме, падрыхтаванай навучэнцамі і педагогам! спецвучылішча. Завяршылася святочная сустрэча ўручэннем падарункаў. Усе выхаванцы атрымалі салодкія прысмакі. Установе адукацыі былі прэзентаваны сертыфікаты для ўдасканалення матэрыяльнай базы.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.