Касцюмы ў стылi Сапегi

Чарнякевiч, Ю. Касцюмы ў стылi Сапегi [у Музеi гiсторыi Магiлёва пашылi калекцыю касцюмаў у стылiстыцы эпохi Магдэбурскага права] / Юрый Чарнякевiч // Культура. — 2016. —  30 студзеня. — С. 3.

Калі нехта хоча напоўніцу адчуць сябе ў ролі канцлера Вялікага Княсгва Літоўскага ці ка­рат Рэчы Паспалітай, дык яму абавязкова трэба завітаць у Музей гісторыі Магілёва. Ва ўстанове культуры на пачатку года скончылі пашыў калекцыі касцюмаў у стылістыцы эпохі Магдэбургскага права.

Як распавёў «К» дырэктар Му­зея гісторьіі Магілёва Аляксей Бацюкоў, касцюмы — 4 дарослыя і 20 дзіцячых — ствараліся паступова цягам мінулага года мастаком Марынай Несцярук.

— Па стылістыцы дарослыя касцюмы адпавядаюць эпосе Магдэбургскага права, зроблены «пад Льва Сапегу» ці «пад Стэфана Баторыя», — кажа Аляксей Бацюкоў. — А касцюмы для дзяцей, разлічаныя на хлопчыкаў і дзяў­чынак розных узрос-таў, — больш простыя, можна сказаць, толькі крыху стылізаваныя пад гістарычныя і адпаведныя той эпосе.

Пад пашыў касцюмаў установай культуры былі асвоены дзяржаўныя   грошы.  I ужо сёння, кажа кіраўнік музея, вырабы Марыны Несцярук выкарыстоўваюцца падчас самых розных агульнагарадскіх мерапрыемстваў, у многіх імпрэзах і акцыях. Да таго ж, як патлумачыў Аляксей Бацюкоў, з гзтага года кожны маленькі наведвальнік установы культуры зможа прымерыць гэтыя строі на сабе ды сфатаграфавацца ў іх сярод інтэр’ераў ратушы. Прычым — абсалютна бясплатна!

I апошняе. Сваю «магдэбургскую» калекцыю музейшчыкі, натуральна, хаваць ад людскіх вачэй не збіраюцца. Таму зладзяць прэзентацыю арыгінальных касцюмаў у гарадской ратушы Магілёва ўжо ў наступны панядзелак — 1 лютага.