Аб’ядноўваюць намаганні

Сінькевіч, Г. Аб’ядноўваюць намаганні / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 5 лістапада. — С. 10.

Магчымасці для павышэння якасці дашкольнай адукацыі, эфектыўнасць выхаваўчай работы, арганізацыя харчавання ў навучальных установах. Гэтыя і шэраг іншых актуальных пытанняў былі ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Мерапрыемства сабрала начальнікаў I аддзелаў па адукацыі гар(рай)выканкамаў, дырэктараў устаноў адукацыі абласнога падпарадкавання. Сумёсна кіраўнікі адукацыйнай сферы шукал і шляхі паляпшэння працы па розных напрамках.

Сёння ў вобласці функцыянўюць 466 устаноў названага профілю з агульным ахопам звыш 35 тысяч выхаванцаў. Усюды забяспечваецца варыятыўнасць адукацыйных паспуг, арыентаванасць на індывідуальнасць дзіцяці і патрэбы сям’і. Увага ўдзяляецца даступнасці, вядзецца рэгулярнае будаўніцтва дзіцячых садоў.

— Абнаўляецца матэрыяльная база, павышаецца аснашчанасць неабходнымі сродкамі навучання і выхавання. Бесперапынна адбываецца рост прафесійнага ўзроўню выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, большасць з іх маюць вышэйшую або першую кваліфікацыйную катэгорыю. Стабільна нізкім застаецца паказчык па колькасці дзён, прапушчаных дзецьмі па хваробе. У цэлым функцыянаванне ўстаноў наладжана добра, але працаваць яшчэ ёсць над чым, — паведаміла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Багноўская.

Абмеркавалі і арганізацыю харчвання ва ўстановах адукацыі. 3 верасня бягучага года ва ўсіх школах рэгіёна яно наладжана па новых прынцыпах. Прадугледжаны дзень беларускай кухні, у рацыёны ўключаны нацыянальныя страёы, рэцэпты з інфармацыйнага зборніка тэхналагічных карт Міністэрства адукацыі, у меню ёсць варыянты салатаў і соусаў. Шмат чаго зроблена па мадэрнізацыі і тэхнічным перааснашчэнні харчаблокаў.

— Укараценне гэтых падыходаў дазволіла задаволіць смакавыя перавагі дзяцей і істотна павялічыць працэнт ахопу гарачым харчаваннем сярод вучняў 5—11 класаў, — расказала інжынер-тэхнолаг Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Алена Каваленка.

У ходзе пасяджзння гаварылі і пра выхаваўчую работу, ахову правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, прафілактыку безнагляднасці, злачынствы і правапарушэнні сярод навучэнцаў, падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да асенне-зімовага перыяду.

— Рэсурсы для ўдасканалення работы ў нас ёсць. Неабходна выразна вызначаць заданы і накіроўваць усе рэзервы на іх выкананне. Аб’ядноўваць намаганні, разам ісці ў адзіным кірунку. Толькі такім чынам мэты атрымаецца ператварыць у рэчаіснасць, — падкрэсліў начальник галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.

 Завяршылася пасяджэнне калегіі прыемным момантам. За добрасумленную працу шэраг кіраўнікоў і педагогаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.