Нікіфарава, С. Вітамінная прафілактыка / Святлана Нікіфарава // Настаўніцкая газета. — 2024. — 22 лістапада. — С. 18.
У сярэдняй школе № 37 Магілёва адкрылася “Зялёная аптэка”. Умацаваць здароўе яе наведвальнікам дапамагалі фітавітаміны, маліны, журавіны…
«Зялёная аптэка» адкрылася ў школе у суботу, тым самым загадзя пачаўшы тыдзень xiмii, 6iялогii i геаграфii. Галоунымi яе iнiцыятарамi сталi шасцiкласнiкi.
Намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце Таццяна Мiкалаеўна Жвалевiч расказала:
— У межах тыдня мы з вучнямi школы праводзiлi розныя мерапрыемствы, падчас якiх знаёмiлiся з лекавымi травамi Беларусi. Цэнтральнай была канферэнцыя, прысвечаная лекавым раслiнам, якiя растуць на тэрыторыi Беларусi. У ёй навучэнцы паралелi шасцiкласнiкаў расказалi, як правiльна нарыхтоўваць лекавыя раслiны, як гатаваць адвары i настоi траў, ад якiх хвароб кожны з ix прымяняецца i як з ix дапамогай можна праводзiць прафiлактыку. Дзецi зрабiлi флаеры з рэцэптамi лекавых збораў i дзялiлiся iмi з yciмi жадаючымi. Акрамя таго, яны згатавалi фiтачаi, адвары, морсы i частавалi адно аднаго i навучэнцаў iншых класаў. Прапаноўвалi прадэгуставаць i розныя вiды варэння — з малiн, журавiн, бруснiц i iнш. Навучэнцы ўcix класаў далучылiся да iх у якасцi i кулiнараў, i дэгустатараў. Акрамя таго, у школе прайшлi тэматычныя выставы, вiктарыны, конкурсы, афармлялiся насценгазеты.
Марыны Сяргееўна Князева, настаўнiца хiмii i бiялогii, дадала, што ў суботу шасцiкласнiкi наведалi выставу «Прырода роднага краю » ў Магiлёўскiм абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р.Раманава. Дзеці вывучалі гісторыю развіцця прыроды на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў, знаёміліся з біялагічнай разнастайнасцю Беларусі і Магілёўскага рэгіёна, слухалі спевы розных відаў птушак, якія жывуць на беларускіх балотах, палях і лясах, даведаліся аб відах, занесеных у Чырвоную і Чорную кнігі Беларусі. Замацаваць атрыманыя веды ім дапамог турнір па «МЕМО». Гэта настольная гульня з заданнямі пра жывёл планеты і прыродныя славутасці Беларусі.
Сямікласнікі перанесліся ў эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і падчас гульні «Геаграфічныя адкрыцці» выявілі ў сваіх камандах наймацнейшых Магеланаў і Калумбаў.
Акрамя таго, яны адправіліся ў займальнае віртуальнае падарожжа па самым гарачым кантыненце планеты «Не хадзіце дзеці, у Афрыку гуляць!». Праваднікамі па Афрыцы для іх выступілі выбітныя знаўцы геаграфіі з 9 «Б» класа Настасся Шарамет і Ксенія Драчыкава. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра гэты мацярык, гісторыю адкрыцця і даследаванні на яго тэрыторыі.
«Увага, увага! Інфармацыя для гурманаў. Калі вам надакучылі амары, вустрыцы, маракуя і кіноа, то мы чакаем вас на нашай выставе «Апетытная біялогія», — заклікалі ў Теlegram-чаце навучэнцаў школы васьмікласнікі.
Для выставы яны распрацавалі меню вытанчаных страў, інгрэдыенты для якіх лёгка знайсці ў лесе, на лугах і палях нашай краіны. Пра сакрэты гатавання салатаў з крапівы, трыпутніку, дзьмухаўцоў, амлету з крапівой, мятнага ўзвару і іншых страў школьнікі даведваліся ў сваіх бабуль і прабабуль.
У 8-х класах прайшла віктарына «Дзе зімуюць ракі?». Вучні з задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, выконвалі іншыя заданні, а пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Завяршыўся прадметны тыдзень квестам «Знаўцы прыродазнаўства». Настаўнікі падрыхтавалі для навучэнцаў сярэдняга звяна цікавыя заданні, якія тыя выконвалі на станцыях «Біялагічная», «Хімічная», «Геаграфічная» «Экалагічная», «Здаровы лад жыцця».