Скрылькова, Т. Творчая сустрэча з Жаннай Міус / Таццяна Скрылькова, Алеся Федарцова // Веснік Магілёва. — 2025. — 5 марта. — С. 20.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Таксама спаўняецца 65 год з часу стварэння Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Да гэтых падзей бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 10 разам з бібліятэкарамі СШ № 19 імя М.Ф. Сафонава правялі творчую сустрэчу з дзіцячай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларуси членам Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы — Жаннай Міус.
На сустрэчы прысутнічалі аматары роднай мовы і творчасці пісь-менніцы. Гасцей мерапрыемства чакала знаёмства з новай кнігай Жанны Віктараўны, якая прысвечана сабаку па мянушцы «Майка». Дзеці ўважліва слухалі пісьменніцу, з ахвотай адказвалі на пытанні. Кожны з іх атрымаў салодкі падарунак, а ўсе жадаючыя змаглі набыць кнігі пісьменніцы з аўтографам і пажаданнямі.
Таццяна СКРЫЛЬКОВА, загадчык бібліятэкі СШ № 19 Алеся ФЕДАРЦОВА, загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 10