Сінькевіч, Г. Прастора для моладзі / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2025. — 11 сакавіка. — С. 7.
Маладзёжны цэнтр “Team лідар” урачыста адкрылі ў сярэдняй школе № 43 Магілёва. Сучасная прастора стане месцам падтрымкі вучнёўскіх ініцыятыў.
Моладзі трэба прадастаўляць больш магчымасцей для праяўлення сябе. 3 гэтай мэтай і стваралі цэнтр. Вырашылі згуртаваць творчых хлопцаў і дзяўчат, стварыць пляцоўку, дзе яны змогуць абменьвацца ідэямі, — паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Афанасьева.
Пад цэнтр “Team лідар” быў выдзелены асобны вучэбны кабінет. Памяшканне атрымала тэматыч-нае афармленне: тут ёсць праектар для арганізацыі трансляцый, куток для дыялогаў і абмеркаванняў, нават сцэна для публічных выступленняў.
— Мы аб’ядналі каля 100 навучэнцаў. Дзейнасць падзялілі на кірункі па інтарэсах. Самарэалізавацца дзеці могуць, займаючыся ў навуковым таварыстве “Сузор’е” пошукавым атрадзе “Лупалаўская мяжа’’ праектным цэнтры Startup і прэс-цэнтры “Гаворыць 43-я” — адзначыла Наталля Рыгораўна.
Асобныя вучні ўжо распрацавалі знакавыя праекты. Так, шасцікласнікі прапанавалі арганізаваць інтэлектуальныя перапынкі, паставіўшы ў адну з рэкрэацый шахматы, шашкі і іншыя адпаведныя гульні. Дзесяцікласніца Карына Мартынава падахвоцілася аформіць ілюстрацыямі сцены галерэі, якая вядзе ў спартзалы. Юныя пошукавікі ініцыіравалі акцыю па стварэнні школьнага музея, прысвечанага 747-му стралковаму палку, які абараняў Магілёў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы, якія ўваходзяць у прэс-цэнтр, паспяхова вядуць сацыяльныя сеткі школы, а ў планах у іх — стварыць уласную газету і радыё.
Усе маладзёжныя ініцыятывы педагагічны калектыў установы стараецца падтрымліваць. Тут перакананы: рэалізацыя ўласных сацыяльных праектаў дапаможа навучэнцам вырасці актыўнымі, прадпрымальнымі грамадзянамі, неабыякавымі да лёсу роднай краіны.