Астапова, А. «Аналаг Google» : [«Вечар напярэдаднi Каляд» у ЦГБ iмя К. Маркса] / Алена Астапова // Культура. — 2016. — 16 студзеня. — С. 10.
Правядзенне маладзёжных тэматычных вечарын у бібліятэках Магілёва пакрысе становіцца традыцыйным. Зусім нядаўна юнакі і дзяўчаты весяліліся на гангстэрскай рэтра-вечарынцы ў стылі 1920-х, а падлеткам была прапанавана магчымасць занурыцца ў свет містычных літаратурных трылераў і наведаць бібліяпрыцемкі… А нядаўна Цэнтральная гарадская бібліятэка імя Карла Маркса запра-сіла ахвотных на «Вечар напярэдадні Каляд».
Ахвотныя рэгістраваліся ў сацыяльных сетках. А пропускам спужыла навагодняя цацка. Святочная атмасфера панавала ўжо на ўваходзе: кожны госць мог прайсці па імправізаванай чырвонай дарожцы. Бібліятэкары ж сталі на час папарацы.
Жартаўлівы аўкцыён прапаноўваў праверыць веды ў галіне кінематаграфіі. Па канкрэтных рэчах трэба было згадаць назву фільма.
Парасон, да прыкладу, быў «ключом» да стужкі пра Мэры Попінс. Тут жа разыгрываліся падарункавыя сертыфікаты на «Індывідуальнае інфармаванне дырэктара бібліятэкі цягам месяца», «Абслугоўванне на абанеменце без чаргі», «Эксклюзіўную экскурсію па бібліятэцы з наведваннем сховішча-склепа»…
Для аматараў інтэлектуальных гульняў і заблытаных гісторый быў арганізаваны квэст-рум. Для пошуку адказаў на загадкі можна было па-карыстацца «аналагам Google» — трыццаццю тамамі Вялікай савецкай энцыклапедыі.
А была яшчэ літаратурная эрудыт-гульня «25-ы кадр», якая прымусіла згадваць цытаты з любімых навагодніх фільмаў. Дарэчы, словы «Бабу-Ягу збоку браць не будзем: выхаваем у сваім калектыве» з якой стужкі?
Не менш яркім падаўся і майстар-клас па вырабе бальных убранняў з… газет. I як вы лічыце, якой тэме будзе прысвечана наступная бібліятэчная вечарына?