Магілёў развітаўся са званнем “Культурная сталіца”, але аб гэтым будзе сведчыць знак, які з’явіўся ў цэнтры горада

Зігуля, Н. Магілёў развітаўся са званнем “Культурная сталіца”, але аб гэтым будзе сведчыць знак, які з’явіўся ў цэнтры горада / Н. Зігуля // звязда. — 2013. — 10 снежня. — С. 3.

У сонечным крузе размешчаны скрыпiчны ключ, тэатральная маска, раскрытая кнiга, фарбы i сляды, якiя сiмвалiзуюць уваход у культурную сталiцу Беларусi i СНД-2013. Надпiс, якi нагадвае аб гэтай падзеi, якраз i знаходзiцца пад гэтымi ступнямi. Памятны знак выкананы з бронзы i ўсталяваны на гранiтным пастаменце каля Магiлёўскага гарвыканкама.

Яго аўтарам стаў старшыня Магiлёўскага аддзялення мастакоў Андрэй Вараб’ёў, а ўвасобiць iдэю ў жыццё яму дапамог яшчэ адзiн магiлёўскi скульптар Аляксандр Мянькоў. Дарэчы, грошы на гэты знак былi сабраны неабыякавымi гараджанамi, прычым вялiкую частку сродкаў дадаў Цэнтр гарадскiх iнiцыятыў. Як адзначыў падчас адкрыцця знака мэр горада Уладзiмiр Цумараў, ён будзе заўсёды нагадваць магiлёўцам i гасцям, што ў 2013 годзе Магiлёў меў такi ганаровы статус.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных перадачы Магiлёвам звання «культурная сталiца» кiргiзскаму гораду Ош, казахскаму Алматы i беларускаму Гродна, прымалi ўдзел мiнiстр культуры Беларусi Барыс Святлоў, прадстаўнiкi дыпмiсiй Расii, Украiны, Казахстана, Узбекiстана, Азербайджана i Кыргызстана, дэлегацыi з Гродна i Гомеля. На прыёме ў Ратушы Барыс Святлоў адзначыў, што Магiлёў з поспехам вытрымаў гэты экзамен. Толькi па яго падлiках за год тут адбылося больш за 40 буйных культурных мерапрыемстваў.

У рамках святкавання падзеi адбылося таксама шэсце Дзедаў Марозаў i Снягурак. Пасля невялiкага флэш-моба на Савецкай плошчы, дзе ўдзельнiкi пастроiлiся ў выглядзе слова «Магiлёў» i тройчы выгукнулi «Магiлёў — культурная сталiца», яны адправiлiся па вулiцы Ленiнскай да кiнатэатра «Радзiма». Там адбылося святочнае запальванне агнёў на галоўнай навагодняй ёлцы Магiлёва.

Завяршальным акордам свята стаў вялiкi гала-канцэрта, у якiм прымалi ўдзел «артысты» беларускай эстрады i краiн СНД. Але, як адзначыў Барыс Святлоў, падчас перадачы эстафеты другiм гарадам, Магiлёў па-ранейшаму будзе заставацца ў цэнтры культурных падзей, прычым адным з лiдараў па iх правядзеннi.