Зберагчы жыцці і ўласнасць

Зігуля, Н. Зберагчы жыцці і ўласнасць / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2025. — 31 кастрычніка. — С. 5.

У Магілёўскім аблвыканкаме прааналізавалі работу па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1

Размова ішла пра стан выканальніцкай дысцыпліны на прадпрыемствах, бяспеку ў месцах масавага знаходжання людзей, пажарную і крымінагенную абстаноўку, сацыяльную абарону насельніцтва.

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег СТЭЛЬМАШОК адзначыў, што патрабаванням Дырэктывы N 1 у рэгіене ўдзяляецца нязменная ўвага, асабліва ў тых момантах, якія датычацца бяспекі і жыцця людзей. Прымаюцца меры па аказанні дапамогі адзінокім і адзінока пражываючым састарэлым грамадзянам, інвалідам, сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, ва ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, рамонце печаў і электраправодак. Устаноўлены кантроль за забеспячэннем пажарнай бяспекі суб’ектамі гаспадарання. Арганізаваны работы па абсталяванні сістэмамі пажарнай аўтаматыкі аб’ектаў сацыяльнай сферы.

Разам з тым колькасць пажараў за 9 месяцаў з пачатку года ў вобласці павысілася на 17;б % — з 636 да 748, на 24,4 % больш загінулых — 56 чалавек. Па словах начальніка абласнога ўпраўлення МНС Дзмітрыя ГОЛУБЕВА, асноўныя прычыны ўсё тыя ж: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання, ігнараванне правіл пажарнай бяспекі пры ўладкаванні і эксплуатацыі печаў. Сярод загінульіхна пажарах большасць складаюць пенсіянеры, на другім месцы — непрацуючыя і тыя, хто вядзе асацыяльнылад жыцця.

— Мы пастаянна звяртаем увагу жыхароў на ўласную бяспеку, кажам пра гэта на сустрэчах з працоўнымі калектывамі, сельскіх сходах, — адзначыў Дзмітрый Голубеў. — Нажаль, ёсць людзі, якія ігнаруюць гэтыя нормы і, як вынік, працягваюць папаўняць спіс ахвяр. Але работа прдводзіцца сур’ёзная — ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і суб’ектамі прафілактыкі.

Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Сяргей ЖЫГУНОЎ ахарактарызаваў сітуацыю па вытворчым траўматызме як абнадзейлівую.

— Лічбы гавораць пра тое, што сёння ў нас ідзе, няхай і нязначнае, зніжэнне, — падкрэсліў ён. — Колькасць траўміраваных на вытворчасці знізілася са 192 леташніх да 186 сёлетніх. Лічба ўсё яшчэ высокая, але яна штогод змяншаецца. Большасць выпадкаў вытворчага траўматызму прыходзіцца на сельскую гаспадарку, прамысловасць, ЖКГ, лясную гаспадарку.

Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Сяргей ХМАРУК звярнуў увагу на тое, што вобласці трэба больш рэзультатыўна працаваць над абаронай састарэлых людзей.

— Гэта ўразлівая катэгорыя, якой павінны займацца мясцовыя органы, — падкрэсліў ён. — Гэтыя людзі маюць патрэбу ў асаблівым характары абароны ад любых відаў замахаў — і на асобу, і на маёмасць. Не павінны заставацца ў баку пытанні пажарнай бяспекі, асабліва ў месцах масавага або кругласутачнага знаходжання грамадзян, больш увагі трэба ўдзяляць пытанням дарожнай дысцыпліны. Каб папярэдзіць ДТЗ, павінны быць праведзены абследаванні і прыняты меры інжынернага характару. Узрасла колькасць пацярпелых ад злачынстваў пёнсіянераў, і на гэта неабходна звернуць увагу.

Нэлі ЗІГУЛЯ.