Пунчанка, І. У фармаце ТЫФЛА / Ірына Пунчанка // Культура. — 2025. — 5 снежня (№ 49). — С. 5.
У Магілёве прадэманстравалі ўнікальную выставу “Рэспубліка Беларусь у фармаце ТЫФЛА”. Інклюзіуны праект, падтрыманы грантам Прэзідэнта, адкрывае свет сучаснай літаратуры для чытачоў невідушчых і са слабым зрокам.
АСНОВА — ІНКЛЮЗІЯ
Экспазіцыю прэзентавалі 21 лістапада ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса. Цырымонія была арганізавана | рамках аднайменнага інклюзіўнага выдавецкага праекта, які рэалізоўваецца пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры. Галоўныя мэты — сацыялізацыя людзей з парушэннямі зроку і іх далучэнне да сучаснай айчыннай літаратуры.
На мерапрыемстве былі прадстаўлены 16 кніг беларускіх аўтараў. У калекцыю ўвайшлі творы як для дзіцячай аўдыторыі, так і для дарослых. Сярод пісьменнікаў – Алесь Карлюкевіч, Сяргей Трахімянок, Сяргей Клімковіч, Ліна Багданава, Міхась Пазнякоў, Алесь Бадак, Іна Фралова, Валерый Кастручын і іншыя.
Асаблівую ўвагу надалі шасці зборнікам вёршаў, аўтарамі якіх сталі людзі са слабым зрокам і невідушчыя людзі з розных рэгіёнаў Беларусь Кожная кніга выканана ў фармаце “пярэкрута”: адна частка надрукавана шрыфтам Брайля, другая — звычайным павялічаным. Такі падыход дазваляе зрабіць літаратуру даступнай максімальна шырокаму колу чытачоў з парушэннямі зроку. Ад кожнай вобласці ў праекце паўдзельнічала пяць аўтараў — членаў Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.
РОЎНЫ ДОСТУП
Да імпрэзы далучьшіся слабавідушчыя і невідушчыя людзі, члены Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі — Алесь Казека, Жанна Міус, Вольга Бялова, Алена Беланожка, чые творы трапілі ў праект. Таксама — прадстаўнікі мясцовай арганізацыі БелТІЗа і сацыяльных устаноў.
3 прывітальным словам выступілі начальник упраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама Вольта Волахава і дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва Вольга Волкава. Яны адзначылі: гэта не першы праект, рэалізаваны ўстановай пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падкрэслівалася, што такія ініцыятывы пацвярджаюць важную ролю бібліятэкі ў забеспячэнні роўнага доступу да культуры і адукацыі для людзей з інваліднасцю.
У фармаце відэапрывітання да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Клімковіч і Ліна Багданава. А чытачка абанемента па абслугоўванні людзей парушэннямі зроку Раіса Лініч прадэкламавала вершы са зборніка аўтараў Магілёўшчыны.
ЯКАСЦЬ — ВЫСОКАЯ
Рэалізацыя праекта стала магчымай ;дзякуючьі супрацоўніцтву бібліятэкі з Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Саюзам пісьменнікаў Беларусі, іншымі зацікаўленымі.
Падчас падрыхтоўкі выданняў улічвалася, што пры выкладзе матэрыялу шрыфтам Брайля аб’ём значна павялічваецца: адна старонка звычайнага друкаванага тэксту — чатыры старонкі брайлеўскага набору. Таму ў межах праекта выкарыстоўваліся невялікія творы, а самі кнігі выпускаліся на пластыкавых носьбітах — для павышэння трываласці і даўгавечнасці. Перад друкам тэксты праходзілі абавязковую праверку ў БелТІЗе. Спецыялісты з парушэннямі зроку ацэньвалі карэктнасць брайлеўскай вёрсткі, што забяспечыла высокую якасць гатовых выданняў.
Усе гэтыя кнігі папоўняць фонд дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 2, дзе працуе адзіны ў Магілёве абанемент па абслугоўванні інвалідаў па зроку.
Ірына ПУНЧАНКА, Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса