Чаканыя падарункі да светлага свята

Чаканыя падарункі да светлага свята // Звязда. — 2026. — 8 студзеня. — С. 7.

У Мінску і Магілёве адкрыліся новыя аб’екты аховы здароўя

ДЛЯ ДЗЯЦЕИ І ДАРОСЛЫХ

Урачыстае адкрыццё ўстаноў аховы здароўя «41-я гарадская паліклініка» і «13-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка» ў Мінску прайшло 6 студзеня.

У сучасным будынку 41-й гарадской паліклінікі высокатэхналагічнае абсталяванне. Адной з разыначак з’яўляецца камп’ютэрны тамограф айчыннай вытворчасці, які па сваіх тэхнічных характарыстыках не саступае замежным аналагам. У паліклініцы ёсць басейн для рэабілітацыі людзей з цяжкімі траўмамі, якія перанеслі захворванні нервовай сістэмы, інсульты.

У новы будынак, які разлічаны на 680 наведванняў у змену, пераехала і 13-я гарадская дзіцячая клінічная паліклініка. На базе дзіцячай паліклінікі будуць функцыянаваць цэнтралізаваны кабінет медыцынскай рэабілітацыі дзяцей, якія перанеслі апёкавую хваробу і апёкавыя траўмы.

Цэнтралізавана аказанне траўматалагічнай дапамогі дзецям, адкрыецца міжраённы траўматалагічны цэнтр.

Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля КАЧАНАВА, прымаючы ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аб’ектаў аховы здароўя ў мікрараёне «Мінск-Мір», адзначыла:

— Гэта вельмі сімвалічна, што ў пачатку новага года ў горадзе Мінску адкрываюцца такія ўстановы аховы здароўя. Скончылася пяцігодка, і ў 2025 годзе 7 устаноў аховы здароўя ўжо былі ўведзены ў эксплуатацыю ў сталіцы. Мінчане выдатна справілі ся з выкананнем усіх даведзеных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прыемна тое, што Мінск знаходзіцца ў лідарах, занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Наталля Качанава таксама падкрэсліла, што ў сталіцы ў 2025 годзе былі адкрыты не толькі ўстановы аховы здароўя, але і аб’екты сацыяльнай сферы, спартыўныя аб’екты. І гэта вельмі важна.

— Ключавым прыярытэтам у нашай краіне з’яўляецца здароўе нашага народа. І такія аб’екты, вядома, будуць спрыяць таму, што нашы людзі будуць адчуваць сябе абароненымі ў плане таго, што заўсёды медыцынская дапамога будзе аказана ў самыя кароткія тэрміны, кваліфікаванымі спецыялістамі, якія працуюць, — дадала спікер.

Старшыня Савета Рэспублікі выказала падзяку кіраўніцтву горада Мінска і будаўнікам.

— Вы ведаеце, за два з паловай гады пабудаваць такія аб’екты — гэта гаворыць аб кваліфікацыі нашых будаўнікоў і пра разуменне тых задач, якія стаяць перад намі. Яны выдатна разумеюць, што сёння ўстановы аховы здароўя вельмі патрэбны нашым людзям.

Наталля Качанава падкрэсліла:

— Клопат пра чалавека з’яўляецца прыярытэтам у нашай краіне, і гэты прыярытэт заўсёды быў у той палітыцы, якую праводзіць Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Самая сур’ёзная ўвага надаецца чалавеку, яго здароўю, і вы, напэўна, гэта ўсё адчулі, калі чулі выступленне нашага Прэзідэнта на Усебеларускім народным сходзе.

У сваю чаргу старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір КУХАРАЎ адзначыў, што з адкрыццём дзвюх сучасных паліклінік, аснашчаных перадавым абсталяваннем, меддапамога будзе аказвацца на высокім узроўні:

— Кастрычніцкі раён дынамічна развіваецца: будуюцца новыя аб’екты, шматкватэрныя жылыя дамы. Жыхароў становіцца ўсё больш, і для іх вельмі важна забяспечыць наяўнасць даступнай сацыяльнай інфраструктуры. У Мінску многае робіцца для развіцця сістэмы аховы здароўя. У прыватнасці, у 2026 годзе плануецца ўвядзенне ў строй новай інфекцыйнай бальніцы, сучаснага будынка гарадскога наркалагічнага цэнтра. Акрамя таго, у сталіцы працягваецца будаўніцтва новай паліклінікі Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра, а таксама паліклінікі ў мікрараёне Усходні.

ДЛЯ ЗДАРОЎЯ І ЗРУЧНАСЦІ МАЛЕНЬКІХ ПАЦЫЕНТАЎ

У Магілёве адкрылі ўнікальны корпус фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны.

Гэтую падзею чакалі вельмі доўга, бо з адкрыццём новага корпуса Магілёўскай дзіцячай абласной бальніцы з’яўляюцца новыя магчымасці.

З важнай падзеяй павіншаваў кіраўніцтва вобласці, калектыў бальніцы, магіляўчан намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый МАТУСЕВІЧ.

— Цудоўна, што напярэдадні свята Раства ў Магілёве адкрываецца яшчэ адзін корпус абласной дзіцячай бальніцы, які, па сутнасці, замыкае поўны цыкл аказання дзіцячай дапамогі, — адзначыў ён. — Цяпер дзіця зможа атрымаць поўнае лячэнне: пачынаючы ад дыягностыкі, заканчваючы рэабілітацыяй. Такая бальніца ў краіне пакуль адна, і гэта, напэўна, стане прыкладам. Цудоўна і тое, што ёсць задума адкрыць тут кафедру і развіваць медыцынскую навуку. Гэта будзе цікава ўрачам і карысна пацыентам.

Старшыня Магілёўскага абл-выканкама Анатоль ІСАЧАНКА назваў падзею знакавай.

— Новы будынак аснашчаны сучасным медыцынскім абсталяваннем, гэта не разавая акцыя, а вынік той планамернай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, нашым Прэзідэнтам, — падкрэсліў ён падчас адкрыцця. — Сёння шмат сродкаў укладваецца ў сістэму аховы здароўя. Я агучу толькі дзве лічбы за мінулы год. На капрамонт і будаўніцтва медыцынскіх аб’ектаў зрасходавана каля 200 мільёнаў рублёў. Сёлета запланавана такая ж сума сродкаў.

Губернатар вобласці ўручыў бальніцы сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Яшчэ адзін сертыфікат перадала ўстанове першы намеснік міністра аховы здароўя Алена БОГДАН.

— Магілёўскую вобласць заўсёды адрозніваў комплексны падыход і максімальная аддача ў аказанні медыцынскай дапамогі, — адзначыла яна. — Паказчыкі гавораць самі за сябе. Яны адны з самых нізкіх у краше і па захваральнасці дзяцей, і па смяротнасці. Магілёўская абласная дзіцячая бальніца ўнікальная, бо тут выконваюцца ўсе этапы аказання медыцынскай дапамогі: ад кансультатыўнай да рэабілітацыі, аднаўлення здароўя дзяцей.

Галоўны ўрач абласной дзіцячай бальніцы Ігар КАСКО заўважыў: асабліва важна, што ў наш неспакойны час, калі ў адных краінах усё разбураюць, у Беларусі, наадварот, ствараюць.

— Вялікі дзякуй паважанаму кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку за мірнае неба і за магчымасць будаваць, — адзначыў ён. — Гэта, мабыць, найважнейшае ва ўсім нашым жыцці.

Старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Валерый МАЛАШКА прызнаўся, што спраўдзілася яго даўняя мара маладога ўрача. Менавіта ў гэтай бальніцы ён пачынаў сваю медыцынскую кар’еру, а пасля на працягу сямі гадоў узначальваў гэтую ўстанову.

— Падзея грандыёзная не толькі для вобласці, але і для ўсёй краіны, — рэзюмаваў ён.

Паводле нашых карэспандэнтаў.