Зігуля, Н. Вучыцца ўражваць / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2026. — 21 лютага. — С. 14.
Ад прафесіяналізму экскурсаводаў у немалой ступені залежыць развіццё турыстычнай сферы
Сярод прыярытэтных кірункаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026—2030 гады, зацверджанай рашэннем VII Усебеларускага народнага сходу, значыцца і турызм. I нездарма. Звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, Аляксандр Лукашэнка абазначыў турызм як адзін з важных пунктаў прыросту эканомікі і паставіў задачу павялічыць за пяцігоддзе ўнёсак у гэтай сферы мінімум у два разы. I для гэтага ёсць усё — кожны куток Беларусі мае свой твар і сваю самабытнасць.
Праблем, якія трэба вырашыць, як кажуць, на маршы, шмат, у тым ліку трэба вучыцца правільна падаваць турыстычны прадукт. Гэтаму і вучыліся звыш 60 экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў з 16 гарадоў краіны на семінары, які праходзіў нядаўна ў Магілёве. У абласным цэнтры яны наведалі знакавыя месцы, у тым ліку плошчу Славы, пешаходную вуліцу Ленінскую, касцёл Святога Станіслава, сінагогу, плошчу Зорак, атэль «Атрыум», прадпрыемства «Магілёўліфтмаш», а таксама жаночы Свята-Мікольскі манастыр у Падніколлі. У музеі Славы Магілёўшчыны ў іх была магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі мясцовай улады, якія курыруюць турыстычную галіну.
Кіраўнік грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» Сяргей БУСЬКО перакананы, што Магілёў мае вельмі вялікі турыстычны патэнцыял.
— Горад з’яўляецца terra incognita для большасці беларускіх і замежных турыстаў. Шмат хто думае, што пасля Вялікай Айчыннай вайны тут нічога цікавага не засталося. Для многіх становіцца адкрыццём тое, што тут ёсць ратуша, старадаўні драматычны тэатр, пешаходная вуліца, унікальныя рэлігійныя аб’екты. Што тут шмат цікавых прамысловыхэкскурсій прадпрыемствы «Дамачай», «Магілёўліфтмаш», «МагНат» актыўна прымаюць турыстаў.
У Магілёў прыехалі, па сутнасці, тры пакаленні экскурсаводаў, пачынаючы ад маладых, толькі што атэставаных, і заканчваючы тымі, хто пачынаў сваю дзейнасць яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза.
— На працягу сямі гадоў мы спрабуем падняць адукацыйны ўзровень экскурсаводаў, даць ім больш ведаў, метадычных прыёмаў, больш пэўных навыкаў, уменняў, практык, якія будуць ім карысныя ў рабоце, — удакладняе Сяргей Бусько. – Калі мы гаворым аб турызме як аб развіцці эканомікі, магілёўскія ўлады, трэба аддаць належнае, актыўна працуюць у гэтым кірунку. Горад развіваецца, і трэба ведаць, як сюды вазіць турыстаў. Ён можа быць уключаны і ў трансгранічны маршрут Смаленск — Магілёў — Віцебск. А маршрут Бабруйск — Рагачоў — Жылічы — Чырвоны Бераг наогул прэтэндуе на званне «Залатога кальца» рэгіёна. Мы цяпер і актьіўна працуем з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Новы турызм — гэта цікавае рашэнне з новым бачаннем.
Гід-перакладчык з Мінска Людміла КАСЦЮКОВІЧ прызналася, што такія семінэры дазваляюць папоўніць багаж ведаў і сарыентавацца, у якім кірунку рухацца далей.
— Экскурсаводы — гэта, уласна кажучы, фрылансеры. Турыстычным кампаніям нявыгадна трымаць іх у штаце круглы год. А ў сезон, летам, мы запатрабаваныя. Астатнім часам ёсць магчымасць павысіць сваю кваліфікацыю, даведацца пра новае, пабываць у бібліятэках, пагутарыць са сваімі калегамі. I вось гэты семінар — як раз адзін са спосабаў даведацца пра цікавыя аб’екты. Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў раз на тыдзень арганізуе пазнавальныя экскурса, у тым ліку і на аб’екты прамысловага турызму. I гэта вельмі цікава. Да таго ж у нашай краіны багатая гісторыя і культура, унікальная прырода.
На думку дырэктара прадпрыемства «Магілёўаблтурыст» Алены КАРПЕНКА, толькі прафесійны экскурсавод можа правільна данесці інфармацыю. А гэта на 95 % поспеху туру і прасоўвання прадукту, аргументуе яна. Дарэчы, нядаўна на ўзбраенні гэтага прадпрыемства з’явіліся сучасныя аўдыягіды, што таксама з’яўляецца адным з элементаў павышэння культуры абслугоўвання турыстаў.
Выпускніца Магілёўскага сацыяльна-гуманітарнага каледжа Аліна АЛЕЙНІКАВА з разраду маладых экскурсаводаў. Два гады таму яна прайшла прафесійную атэстацыю экскурсаводаў, абараніла адразу некалькі тэм — аглядную экскурсію па Магілёве, пуцявую інфармацыю ад Магілёва да Мінска і тэму малой радзімы, якая ўключае ў сябе Шклоў, Александрию і Копысь. Летась яна дадаткова абараніла тэму па Гомелі і яшчэ адну па Магілёве.
— У мяне вялікія планы, —дзеліцца яна.—Буду атэстоўвацца далей, абараняць новыя маршруты і, вядома, працаваць па іх. Мая спецыяльнаясць моладзі, па маіх назіраннях, падабаецца. Наша дзейнасць накіраваная на тое, каб прывіць цікавасць да вывучэння роднага краю і папулярызаваць яго.
Дарэчы, сёння, 21 лютага, адзначаецца Сусветны дзень экскурсавода. Віншуем усіх, хто мае дачыненне да гэтай сферы.
Нэлі ЗІГУЛЯ