Цімошык, Л. Магілёў пройдзе праз інаўгурацыю / Л. Цімошык // Звязда. — 2013. — 26 студзеня. — С. 6.
Магілёў пройдзе праз інаўгурацыю
Культурных сталіц мала не бывае. У Беларусі наогул ix доўга шукаць не трэба: што ні горад — то свае культурныя адметнасці, асобы, якія ix уславілі, ды традыцыі. 26 студзеня званне «культурнай сталіцы — 2013» у Беларусі прыме Магілёў — з адпаведным сертыфікатам, які будзе ўручаны на ўрачыстай цырымонніі. І тут усё зразумела: сёлета адзначаецца 75-годдзе ўтварэння Магілёўскай вобласці. Вялікае свята для вобласці будзе падмацавана шэрагам культурных акцый, падораных Магілёўшчыне лепшымі калектывамі, артыстамі, мастакамі, выканаўцамі краіны, якія ўвесь год будуць радаваць гараджан i гасцей. Важна — ударна i узорна пачаць. Узорна па-нашаму — гэта калі спяваюць Іна Афанасьева, Ірына Дарафеева, Icкyi Абалян, Пётр Ялфімаў, Алёна Ланская, Іван Буслай.
А вось працягваць радаваць магіляўчан увесь год будуць артысты не толькі з Беларусі, але i з Pacii (напрыклад, «Віртуозы Масквы», Белгарадскі i Бpaнскi тэатры лялек i іншыя), Малдовы. У рамках праекта «Жыццё гарадоў» можна будзе паўдзельнічаць у Днях культуры гарадоў — сталіц СНД, паглядзець кіно гэтых кpaiн.
Акцыя «Культурная сталіца» традыцыйна абуджае цікавасць да пэўнай мясцовасці, таму плануецца шмат краязнаўчых i культурна-асветніцкіх праектаў, дзе можна будзе больш даведацца пра гісторыю Магілёва (праз адмысловыя экспазіцыі музеяў), народныя абрады, якія дагэтуль жывыя на Магілёўшчыне. Але мінулае трэба ведаць, каб разумець, у якім кipyнкy рушыць у будучыню.
Моладзёвая творчасць i энергія знойдуць месца для таго, каб упрыгожыць горад i дапамагчы яго прэзентаваць па-сучаснаму. Між іншым, каб далучыцца да акцыі «культурная сталіца» i зрабіць нешта добрае для горада, не трэба быць выключна прафесіяналам у творчасці: кожны зможа прапанаваць свае ідэі на адмысловым «Кірмашы праектаў», каб зрабіць культурнае жыццё больш разнастайным.